Гэта старонка не была вычытаная
ў пе́ч; пасьля хапае сьве́чку і падпалявае. У дзьеры стукаюць усё мацне́й).
МАТКА (акрыўшыся хусткай, выходзіць з левых дзьвярэй) — Хто-ж гэта стукае? Ты яшчэ ня сьпіш? Чаму ж ня пытаешся, хто там? (ідзѐ да дзьвярэй).
ЛЮДВІКА (ціха). — Мама! не адчыняй!
МАТКА (глядзіць зьдзіваваўшыся). — Чаго ты! што гэта?!.
ЛЮДВІКА (ціха). Паліцыя!.. (Як усе́ папе́ркі кінула ў пе́ч, і заясьне́ў агонь, ідзе́ да дзьвярэй і адчыняе́).
ЗЬЯВА XII.
Людвіка, Матка, Акалодачны, салдаты і паліцыя.
АКАЛОДАЧНЫ (уходзіць з салдатамі і паліцыяй). — Здесь жывёт Георгій Івашко? Где он?
МАТКА (хоча адказаць).
ЛЮДВІКА (дае́ ёй знак, каб маўчала). — Ен сягоньня яшчэ не вярнуўся…
АКАЛОДАЧНЫ. — Мы должны зделать обыск.
МАТКА. — Божа мой! чаго я дачакалася!..
ЗАСЛОНА.