ЛЮДВІКА (жартуючы). — Не, ня люблю! (закідае яму рукі на шыю і сьмяцца) Ненавіджу!
ЮРКА (я. в.). — Ніколі не забудзеш?
ЛЮДВІКА. На што пытаешся? — Ніколі!
ЮРКА (я. в.) — Прысягнеш?
ЛЮДВІКА. — Прысягаю!
ЮРКА. — Не, ня так! (выймае рэвальвэр). Прысягнем сабе́ ве́рнасьць на гэты браўнінг… (складаюць рукі на рэвальвэр). Прысягаю…
ЛЮДВІКА (паўтарае за ім). — Прысягаю…
ЮРКА. — … што буду цябе́ любіць ве́чна…
ЛЮДВІКА (я. в.) — … што буду цябе́ любіць ве́чна…
ЮРКА. — аж да магілы…
ЛЮДВІКА. — аж да магілы…
ЮРКА. — Калі-ж бы зрадзіў цябе́…
ЛЮДВІКА (я. в.) — …Калі-ж бы здрадзіла цябе́…
ЮРКА. — …няхай за маю няве́рнасьць…
ЛЮДВІКА. (я. в.) — …няхай за маю няве́рнасьць…
ЮРКА. — …пе́ршая на вуліцы куля расчэпіць мне́ галаву…
ЛЮДВІКА (я. в.) — …пе́ршая на вуліцы куля расчэпіць мнѐ галаву.
(Юрка хавае рэвальвэр. Цалуюцца).
За вакном чуваць цяжкія крокі не́калькіх людзей і звяканьне аружжа.