Перайсці да зместу

Старонка:Калісь (1919).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трэба ўцякаць!.. Апрача таго, я тут ужо зусім непатрэбны: тут работа ўжо наладжана, ідзе́ добра, а вось у правінцыі патрэбны людзі… (абыймае яе). Ах, Людвісечка! каб ты ве́дала, як мне́ ня хочацца е́хаць, раставацца з табой! Ды нічога не парадзіш, трэба ратавацца!..

ЛЮДВІКА. — Божанька ты мой! Мне страх, ці спаткаемся яшчэ калі ў жыцьці!..

ЮРКА. — О, Людвісечка! я-ж буду ад часу да часу прыяжджаць, пабачымся… (сядае на канапе). Ох, замарыўся я праз уве́сь дзе́нь! (глядзіць уперад). Усё кіпіць, усюды йдзе́ работа, кожны дзе́нь прыносіць з сабой новыя здарэньні… Здаецца, тутка стануць чыгункі.

ЛЮДВІКА (радасна). — Што ты кажаш?!

ЮРКА. — Але! Усё жыцьцё стрымаем! Усё станець!..

ЛЮДВІКА (як выж.). — А, Юрачка-ж ты мой!

ЮРКА. — Вось як то будзе, мая галубанька! І хутка ўжо трэба будзе выйсьці на вуліцу, каб паказаць сьве́ту нашую моц, нашую сілу!.. Цяпе́р арганізуюцца лятучыя баявыя дружыны і вось я еду арганізаваць гэтыя самыя дружыны на правінцыі.

ЛЮДВІКА. — Юрачка ты мой! каб цябе́ толькі там не спаймалі!

ЮРКА. — Хіба не… А што суджана, ад таго не ўцячэш! Няма што!.. (раптам) Людвіся, любіш ты мяне́?

ЛЮДВІКА (сьмяе́цца). — Вось — пытаецца!

ЮРКА. — Ве́льмі? Моцна?