Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА XIV
Тыя-ж, Барыка

Барыка (шпарка). Таварыш Станіслаў! Таварыш Станіслаў! Тэлеграма!

Станіслаў. Ну, што таварыш Барыка?

Барыка. Чаму я ня там, чаму ня разам з сваімі бальтыйцамі?

Усе. Што? Што там у тэлеграме?

Барыка. Толькі што! Ад Петраградзкага рэв-ваен-са-вету! Гатчына ўзята! Керанскі ўцёк канчаткова! Генэрал Красноў здаўся. Урра!

Усе. Урра!

Іона. Урра!

Станіслаў. Таварышы! З прычыны радаснай весткі аб поўнай перамозе пролетарскай рэволюцыі, абвяшчаю амністыю ўсім тут (азірнуўшыся) прысутным!

Усе. Урра!

Станіслаў. Пры ўмове поўнай пакорнасьці і абяцаньня…

Усе. Урра!

Станіслаў. Трэба ўсё прывесьці ў парадак. Бітае шкло — крэслы, — усё прыбраць. Тут будзе школа-комуна для дзяцей, для нашых дзяцей.

Усе. Урра! Урра! Добра! (Вядуць Генадзія).

Голас. Яшчэ адзін! У лесе знайшлі!

Матруна. Гэта-ж Генадзі! Ён добры!

Софі. Генадзі!

Генадзі. Я нічога ня хочу, нічога!

Станіслаў. Пусьцеце яго! Я чуў пра вас ад доктара Барэновіча… вы…

Генадзі. Дзядзя тут?

Барыка. Тут, тут, супакойцеся! Усе тут!

Галасы.
— Ён добры!
— Вучыцелем будзе!
— А што-ж, хай!

Станіслаў. А дзе таварышка Манюня?

Барыка. Манюня! А там, чуеце? (3 дому чуваць гучны марш перамогі. Усе ідуць у дом. Некалькі момантаў сцэна