Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пустая. З дому гукі, галасы. Выбягае на тэрасу Манюня, за ёй Барыка). Таварышка Манюня!

Манюня. Што, таварыш Барыка?

Барыка. Скончана! Змарыўся да сьмерці, але добра!

Манюня. Добра таварыш Барыка!

Барыка. Не магу болей. Люблю цябе, люблю!

Манюня. Ня так моцна, таварыш!

Барыка. Мая галубанька!

Манюня. Мой бальтыец, цалуй!

Барыка. Хваля мая, „Аўрора“ мая!

(Нясе Манюню ў сад. З дому чуваць „урра“. Гімн).

ЗАСЛОНА