Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Доктар. А Генадзі?

Барэновіч. Сына аддайце мне, Колю!

Станіслаў. Вашага сына ніхто ня браў у вас!

Матруна. А шкада яго, хоць і пан! Да такога палажэньня дайсьці!

Усе. Ха-ха-ха!

Сысой. Пана пашкадавала! Ня жонка, а адно сэрца ты ў мяне!

Тэкінцы (трымаючы афіцэра). Гаспадын таварыш! Какой началства? Никакой началства. Дамачка пад ручка дэржал!

Станіслаў (да афіцэра). Афіцэр дзікай дывізіі?

Афіцэр. Савершэнна случайна!

Станіслаў. Што случайна? Што вы тут? Ці што вы ў дзікай дывізіі.

Афіцэр. І то і другое!

Станіслаў. Ага! (Да Васі) А вы? 3 чэрапам на рукаве?

Вася. Я… уласна кажучы, сэмінарскай асьветы, але… tempora tempantur — выбачце, забыўся латыні!

Станіслаў. Лепш-бы вы забыліся Карнілава…

Прахайла. Не чакаючы, так сказаць, дазвольце, таварыш начальнік… служыў, прызнаюсь, па справе парадку!

Станіслаў. Ды вы парык скіньце! Аа! Па непарадачнай справе служылі, лепш скажыце! Стары знаёмы. Ну! (Дае знак).

Прахайла. Верай і праўдай буду служыць, таварыш! (Яго выводзяць).

ЗЬЯВА XIII
Тыя-ж, а. Іона

Іона. Дзе-ж Вася мой? Вася!

Вася. Я тут, айцец!

Іона. Аа! Ну, што-ж, Вася! Власьцем предержашчым повінуйся! Несьць бо власьць, ашчэ не от бога.

Станіслаў. Альбо ад рэволюцыі, бацюшка?

Усе. Ха-ха!

Іона. Так, так! Магчыма. Усё ад бога!

Станіслаў. І рэволюцыя?

Іона. Што-ж, і рэволюцыя!