Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АБРАЗОК

Пры асьвятленьні або падняцьці заслоны — раніца там-жа. Ліхтары на тэрасе пабіты… некалькі паламаных крэслаў, кніжкі… Некалькі момантаў сцэна ціхая. На тэрасе сьпяць казак, тэкінец і Сысой.

ЗЬЯВА XI
Доктар Барэновіч, т. Станіслаў, м. Пігельскі

Доктар. Як-бы мы не спазьніліся, таварыш Станіслаў. Усё магло здарыцца надта хутка, асабліва прымаючы пад увагу хваробу майго сваяка Васіля.

Станіслаў. Ваш сваяк хворы?

Доктар. Прывязанасьцю да тэрас, да габінетаў… Хвароба ўласнасьці, бацыля пропрыатыка (bacyla propriatyca), як я называю…

Станіслаў. Ха-ха! Добра. Трапна!

Сысой (прачнуўшыся). Дзень добры, таварышы! Мы гэта тут вартуем. Тав. Барыка нам загадаў…

Станіслаў. Вартуеце? Бачу! Ну, ладна! Дзе гаспадары маёнтку?

Сысой. Так што паны ўсе ў цэласьці тамацькі, у залі… А капітан Мікола…

Доктар. Ён тут?

Сысой. Як мы яго, значыцца, крутнулі за рукі, — собственна ня мы, а канешне, таварыш Барыка.

Станіслаў. Ну? Што ён рабіў?

Сысой. Ну, вядома, хацелі ў нас стрэльнуць, казакаў прывёў…

Доктар. Я так і думаў! Бацыля пропрыатыка!

Сысой. Мы, канешне, лівальвэр адабралі, а кінжал недзе захаваў за паяс — цёмна было…

Станіслаў. Ну, хутчэй, што далей?

Сысой. Ну, вырваўся ды ў кусты, мы тут, аж ён — рраз — гатова!

Тэкінец. Таварыш! Началства ӱдырал, дамачка на руках дэржал, мы ево забірал… он здэсь.

Станіслаў (да казака). А вы, таварыш казак?

Казак. Как мы былі нейтральные — ні за Керанскава, ні за саветы…

Станіслаў. Гм. Гэта ўжо горай!