Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Усе.
— Дзе-ж Мікола Васілевіч? Што рабіць?
— Што гэта? Галасы? Шум?
— Божа! Страшна! Страшна!

Вася. Я ня трус, паверце… я… усё ж быць іерэем лепей, спакайней…

Афіцэр. Да! што там такое? Гдэ капітан? Што-бы не было какова-нібуд случайнава „ала-вэрды“!

ЗЬЯВА X
Тыя-ж, Мікола

Мікола (у дзьвярах тэрасы; за ім Барэновіч). Гранат няма! З такім клопатам і рызыкай прывёз! Няма! Свой шпіён у доме! Свой! Ну, нічога! Я вам пакажу, санкюлоты! А? Што за галасы ў садзе? Нападаць? Ноч выбралі! Скралі гранаты! Ударнік, паручнік — не здавацца, страляць! (Стаў у баявую позу, гледзячы ў сад. Усе іншыя ў позах поўнага жаху. Афіцэр трымае на руках Софі. Ударнік выглядае з-за барта тэрасы, трымаючы рэвольвэр).

Софі, Рая. Ах, ах! (У гэты момант, ззаду, праз тэрасу — Барыка, Сысой, тэкінцы).

Барыка (хапаючы за рукі Міколу) Стой! Папаўся, капітан! Годзі! Паваяваў! Бяры рэвольвэр! Так!

Мікола. Казакі!

Казак. А казакі ня людзі, што лі? Куда народ, туда і мы!

Сысой. Сюды, сюды, вырываецца! Стой, панічок! (Па дому ходзяць з агнямі, аглядаюць — чуваць біцьцё шкла).

Мікола. Ня здамся! (Уцякае).

Усе. Уцёк! Дзяржы! Лаві!

(За сцэнай) — Руку парэзаў! — Ваўчанё!
— Гатоў! Зарэзаўся!
— Кінжалам!

Сысой. Ну, і капут! Яшчэ лепей — сам сябе!

(ЗАСЛОНА, ЦІ ЗАЦЯМНЕНЬНЕ)