Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вася. У Міколы Васілевіча цэлы плян…

Мікола. Барацьба толькі пачынаецца, гэта я для цябе кажу, Генадзі! Ты вечна паўтараў — рэволюцыя толькі пачынаецца!

Генадзі. Я не магу, Мікола… я…

Мікола. Маўчаць і слухацца! Усе за зброю! Я прыпас гранаты…

Дамы. Ах! Які жах!

Мікола. Ня бойцеся, не ўзьляціце! На вёсцы ўсе бабы ўзброены. А вы…

Софі. Самае вострае, што ў мяне захавалася — булаўка…

Мікола. А самае ўзрыўнае — пудра? Чудесна з вамі ваяваць! Ну, мужчыны, ударнік і вы… за мной.

Галасы. Зараз! Фанары! Лямпу! (Запальваюць два фанары. У дзьвярах тэрасы спакойна і моцна спала Манюня).

Мікола. Аа! Кузіна Манюня тут? Прыятнае спатканьне

Усе. Манюня?

Манюня (у бок Міколы). Вайна, кузэн Мікола?

Мікола. Так, кузіна Манюня! Фронт мяне папсаваў. Кулямётны кашлік мне мілей за вашага Шопэна. Ды і вам наўрад ці дадуць разыгрываць яго на вашым роялі!

Манюня. У мяне няма свайго рояля.

Мікола. Ну, на нашым! Словам — вайна! Прымайце ўдзел!

Манюня. Прымаю! (Сыходзіць з тэрасы ў цёмны сад).

Софі. Ах, божа, божа, дзе мой муж? Дзе Андрэй? У такі момант я павінна быць з маім мужам!

Афіцэр. А ваш муж тожэ мужчына з галавы да ног?

Софі. Кіньце! Генадзі! Генадзі!

Барэновіч. Генадзі! Сур‘ёзна, дзе Генадзі? А?

Прахайла. Генадзі Васілевіч пашоў туды, я бачыў… Ён зьбіраўся ў лес…

Барэновіч. Яго заб‘юць там! Нам трэба быць каля нашага Колі!

Прахайла. Я чалавек тылавы, я мірны чалавек! Я ніколі ня кідаў бомб і гранат!

Афіцэр. Но вы-жэ былі іспраўнік. Аружые імелі?

Прахайла. Яно вісела вось тут. Я ніколі… Калі прывядуць, зловяць, ну дык я… і то сам, без аружыя… сваім кулаком, так сказаць…