Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казак. Нам-бы на Дон, толька і дзялоф!

Сысой. Дык на Дон і адпусьцяць, калі мяне зараз выпусьціш, — я, брат, уродзе як ад‘ютант у нашага начальніка, — не падаруюць, лепш пусьці!

Казак. А мы? А мы как без тебя?

Сысой. Без мяне? Ды так, я ўцяку, а ты за мной лаві, можаш стрэльнуць, толькі не пападзі, во! (Уцякае, казак бяжыць за ім. Крык).

ЗЬЯВА IX
Мікола, Вася, афіцэр (затым на тэрасе іншыя)

Галасы. Што? Дзе? Хто гэта? Ах, нашы!

Мікола. Уцёк ці што? Папаша, вас тут вартуюць?

Барэновіч. Коля! Колечка, спасіцель!

Мікола. Добра, добра, — рана яшчэ спасіцелем вялічаць! Хто вас тут вартуе?

Барэновіч. Нас усе пакінулі, усе, Колечка!

Мікола. Ах, божа мой! Больш мужнасьці!

Вася. Вунь, бягуць казакі, ловяць. (Далёкі стрэл).

Мікола. Ну, чорт з ім! Пасьля разьбярэм! Вось што. Усе слухаць уважліва і дзейнічаць! Карнілаў далёка, у небясьпецы!

Усе. Слава богу.

Мікола. Я вярнуўся сюды з імі і з некалькімі казакамі, каб выратаваць вас усіх.

Барэновіч. У горадзе бальшавікі захапілі ўладу, ты чуў, Ніколя?

Усе. Што там робіцца — жах!

Мікола. А заўтра тут будуць казакі з стаўкі.

Усе. Ну, праўда? Слава богу!

Мікола. І тады паглядзім! Усіх гэтых таварышоў бальтыйцаў і іншых…

Прахайла. Пігельскага не забудзьце, Мікола Васілевіч, таварыша Станіслава! (Цямнее).

Мікола. Мы павінны пратрымацца тут ноч, можа дзень яшчэ, пакуль казакі справяцца ў горадзе, а затым, узброіўшыся да зубоў, разам з усімі памешчыкамі і наогул з усімі, хто за Расію — далей! Мы павінны пакласьці пачатак дабравольчаскай арміі.

Барэновіч. Што? Арміі? Цэлай арміі?