Барэновіч. Ты сваё! Ты і Манюня, — вырадкі з фаміліі Баррэновіч.
Генадзі. Я — так. А Манюня — поўная сілы і інстынкту жыцьця!
Барэновіч. Ах, інстынкт жыцьця! Я таксама ўсё жыцьцё быў поўны гэтага інстынкту! Бальшавікі не пратрымаюцца: супраць іх падымецца ўся Эўропа! Што рабіць?
Генадзі. Зараз Эўропа сама ваюе. Ды і што такое Эўропа? Там ёсьць свае матросы Барыкі і свае Сысоі — я адчуваю гэта, папаша!
Бэрэновіч. Ты адчуваеш! Лепш ты адчуваў-бы нешта іншае! Там культура — разумееш! Ах, дзе Ніколя? З ім зусім іншае! Трэба запрэгчы коні!
Генадзі. Хто іх запражэ?
Барэновіч. Хто, — Андрэй, конюх! Схадзі, клікні!
Генадзі. Ужо два дні іх нікога няма на кухні.
Барэновіч. Ну, дык запражы сам!
Генадзі. Я ня ўмею надзяваць хамут, — галава ня лезе
Барэновіч. Ах, гэтае нашае дваранскае выхаваньне! Што ты рабіў тут усе гады?
Генадзі. Я чытаў, думаў… што вы, папаша!
Барэновіч. К чорту. Пераапрануцца і на коні, — я запрагу!
Генадзі. Усе мае гарнітуры добрыя, ды і вашыя далёка не пролетарскія.
Барэновіч. Замазаць, парваць. Ах, чаму ня едзе дзядзя Андрэй, ён доктар, знаецца з „таварышамі“…
Генадзі. Дзядзя Андрэй адносіцца да нас, як і Манюня…
Барэновіч. Але-ж ён стрыечны брат мне! Ён павінен памагчы, трэба ехаць на станцыю!
Генадзі. Што вы, папаша? Усе станцыі заняты салдатамі.
Барэновіч. Скажы лепш — бальшавікамі! Тады проста шляхам, куды-небудзь на поўдзень, вёрст за сто… на два-тры дні… А затым я вярнуся, я вярнуся! І я адамшчуся за ўсе мукі! Ах, Ніколя! Абяцаўся гранат, бомб здабыць!
Генадзі. Гранаты? Навошта гранаты нам?
Барэновіч. Паліць вёскі! Разумееш? Калі пачнуць паліць нас, а то і раней… самі… А што-ж!