Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другі. Палямэньнікі, — так, так. Дурак был, а он началства был!

Першы. Началства ўдрал…

Сысой. Кінь ты аб тым начальстве гаварыць. Начальства настаяшчае можа сягодня будзе тут!

Першы. Будыт? Апят он будыт?

Сысой. Ды ня ён, ня твой. Другі зусім, наш.

Першы. А, ваш — карашо!

Сысой. І ваш.

Другі. І ваш і наш началства, — карашо!

Матруна. І якіх толькі народаў на сьвеце няма! І ўсім жыць ахвота!

Сысой. Ды вы скуль? З якой мясцовасьці?

Першы. Ныкакой мясцовасты.

Сысой. Як гэта так? Зямля ў вас ёсьць?

Другі. Зэмля? Пэсок зэмля, Кызыл-кум зэмля.

Сысой. А паны ёсьць?

Першы. Какой шпана?

Сысой. Князь ёсьць?

Другі. Кназ нэ карош: на вайна пасылал, стралят давал…

Сысой. Вось-жа! Страляць даваў, а зямлі не даваў — хадзі сюды, ня бойся, нашых князёў выганяць будзем разам.

Першы. Нэ карош кназ!

Другі (да Сысоя). Ты карош, таварыша. Страляй нэт?

Сысой. Ды не, навошта нам вас цяпер страляць, — хадзі!

Матруна. Цішэй! (Зьнікаюць).

ЗЬЯВА III
Барэновіч і Генадзі

Барэновіч (зьбіраюцца ў дарогу). Мы адны, Генадзі! Ніколя кінуў нас у такі момант! Ніколя можа выратаваць нас… Ён гаварыў пра казакаў, і ўсё-ж… Нда, нда…

Генадзі. Казакі акажуцца ня лепей за тэкінцаў, папаша!

Барэновіч. Я сягоньня бачыў тут двох тэкінцаў, значыць, яны не паехалі?

Генадзі. Думаю, што знарок схаваліся.

Барэновіч. Загітаваны! Што рабіць, Генадзі?

Генадзі. Рабіць? У нашым стане пасыўнасьць больш моральна, я даўно кажу.