Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬЯВА X
Тыя-ж, Барыка
Барыка. Тацяна, Тацяначка! Прэч ад яе! Адпявай вунь тых! І пары нашай не дачакалася, Тацяначка! Памажэце, хлопцы! Вынясем яе з гэтага смуроду! Нашая яна па матцы, па жыцьці сваім! Тацяначка! Ня вытрымала! А да вас яшчэ прыдзем! (Тацяну чынна выносяць. Каля яе Манюня. Барыка).
Барэновіч. Коля! Як быць? Я… я ня ўпэўнены… Так усё нечакана. Можа Тацяна… нда… і… нда…
Мікола. Тацяна памерла, яе няма! Што-ж? Ісьці да іх, да матроса Барыкі? Ды што вы? Хаваць вас так, як зараз Тацяну, ня будуць! Паручнік, ударнік! За мной у горад! Там у нас ёсьць каго вызваляць!
ЗАСЛОНА