Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IX
Тыя-ж і Генадзі

Генадзі. Я не магу, не магу! Яе нясуць, яе нясуць!

Усе. Каго? Каго нясуць?

Генадзі. Колькі ў вас дзяцей, папа, папа!.. (Плача).

Барэновіч. Што? Коля, што з ім, Коля? (Уносяць Тацяну. Натоўп сялян. Тэкінцы. Паступова паны выцясьняюцца ў кут).

Сысой (да паноў). У садзе вісела, у вашым, га? Што-ж гэта? Парадак, га?

Матруна. А галубанька-ж ты наша! А Тацяначка! А каб-жа таму, праз каго ты загубілася, ані спасеньня, ані каяньня!

Барэновіч. Тацяна? У нас у садзе? А? Ніколя? Дачка садоўніка?

Матруна. Твая яна дачка, утроба ты панская, твая!

Барэновіч. Што? Што ты кажаш? Як ты асьмельваешся! А?

Матруна. Твая яна, бяспутнік ты!

Барэновіч. Я… я… яе матка нічога не гаварыла… Даўнасьць, моладасьць… Тацяна…

Матруна. Яна-ж і падобна да цябе і да яго. (Паказвае на Міколу).

Барэновіч. Так, так… падобнасьць мяне дзівіла… так… Як-жа быць, Ніколя. А?

Мікола. Як быць? Перш-на-перш ачысьціць дом ад… ад натоўпу! А затым… (Шум у натоўпе).

Манюня. Не клапацецеся, брацец Мікола! Вы сваё зрабілі — прынялі сястру ў свой дом!

Галасы (глуха).
— Добра прыняў!
— Іш, брацец!
— Ня іхні дом!
— Яе дом, нябожчыцы!
— Наш, усіх!

Іона. Дазвольце, праваслаўныя хрысьціяне, мне цяпер! — „Во блаженным усьпеніі вечны пакой“…