Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Гэта над вамі, Раічка.

а. Іона. Ды што-ж воіны? Воінства стала не хрысталюбівае, а міралюбівае…

Мікола. Трапна сказана! Міралюбівае воінства! Усё роўна, што не танцуючая балерына!.. Шык! (Зноў зацягваецца „ала-вэрда“… 3 саду час ад часу даносіцца далёкі голас натоўпу).

Генадзі. Ціху, ціху! Чуеце там?

Усе. А-а? Што? Праўда, недзе гудуць…

Барэновіч. Можа зноў санкюлоты захапілі нашае гумно. А? Ніколя?

Мікола. А тэкінцы? Дзе вашыя тэкінцы, гаспадзін паручнік?

Афіцэр. Кахэтынцы? То есьць тэкінцы, да! Вы знаеце, гаспада, что?

Усе. Ну?

Афіцэр. Очэнь нэ харашо! Маі тэкінцы началі очэнь внимательна слушаць разных агітаторов… вчэра адын матрос…

Мікола. Што? Зноў Барыка тут? Трэба ўбраць гэтага сабаку — іначай нас або спаляць, або…

Прахайла. У Тульскай і іншых губэрнях даўно ўжо нападаюць на маёнткі… У нас народ крыху сьмірнейшы, але…

Мікола. Трэба арыштаваць матроса Барыку! — На камісара Лапцэвіча нечага спадзявацца — тыповы прадстаўнік правіцельства Керанскага: сягодня гатоў арыштаваць зямельны камітэт, заўтра — бяжыць у савет рабочых дэпутатаў параіцца.

Прахайла. Галоўны тут муціла, так званы таварыш Станіслаў і гэты Пігельскі, член зямельнага камітэту… Я іх ведаю ого з якіх часоў!

Мікола. Так. Але праводзіць у жыцьцё ўсе іхныя дырэктывы, усе пастановы, — матрос Барыка. Ён вечна па вёсках, яго трэба… Захапіць.

Прахайла. Ну так, ясна. Мікола Васілевіч праў — тысячу разоў праў! Правіцельства тады толькі ўспомніць пра старую паліцыю, калі будзе позна! Не цяперашняй міліцыі весьці барацьбу з бальшавікамі! Падумайце? Нейкі акцызьнік — начальнік павятовай міліцыі! Адна справа бандэролькі правяраць, — іншая, — во сюды даваць! За каўнер ды сюды, ды вось так. (Паказвае).