Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Софі. Зноў „цёця“?

Рая. Ха-ха!, „Цёця“! Вы — цёця Генадзія?

Прахайла. Маўчы, Райка. Ты што? Ад каго набралася? Ці не ад матроса гэтага? Проста, ведаеце, чорт ведае што такое, прабачайце, Васілі Генадзевіч, ваша прэвасхадзіцельства!

Барэновіч. Якое ваша прэвасхадзіцельства!

Прахайла. Вы ізволілі сказаць: Врэменнае правіцельства і г. д. А мой, прабачайце, паліцэйскі, сабачы нюх, даводзіць, што пазнавата адумаліся гаспада Керанскія! Да-с! Ня тым пахне, даз-с!

Мікола. Ды што гэта, па праўдзе, у нас? Ня сур‘ёзная політычная гутарка, а чорт ведае што! Вучыцца нам трэба яшчэ, вучыцца ў бальшавікоў! Прыгатавішкі!

Барэновіч. Ты — праў, Ніколя! Я папрашу усіх заняць свае месцы і мы пачнем…

Афіцэр. Мы же все на стульях.

Рая. Ха-ха!

Барэновіч. Прашу ў мой габінет, там інтымней…

ЗЬЯВА IV
Тыя-ж і а. Іона

Іона. Я не спазьніўся на сабраньне? А-а-а, бачу, што не… Благаславенна трапеза сія, пшаніца, віно і елей!

Рая. Пшаніца і іерэй!

Прахайла. Елей, дура!

Софі. Бацюшка, з пералічаных вамі страў, у нас на стале толькі віно.

Афіцэр. Кахэтынскае, бацюшка!

Іона. Ну што-ж, усё благаславеньне пойдзе на кахатынскае. Грахі, грахі!

Барэновіч. Добра, бацюшка, што вы да нас прышлі, нда, нда, нам трэба цяпер часьцей быць разам…

Іона. Ну што-ж! Аб‘яднацца, дык аб‘яднацца!.. Модна! Хоць сказана ў евангельлі: дзе двое зьбяруцца ва імя мае, там і я між вас. Значыцца, і ў тыя далёкія прыятныя часы аб‘ядналіся!

Барэновіч. Ісьціна айцец Іона! Ісьціна!

Іона. Але праўду трэба сказаць, хоць-бы і горкую, ці часта вы зьбіраліся ва імя „яго“? Я кажу пра царкву сьвя-