Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Філёзофаў кінь, ударнік Петрапаўлаўскі! Лепш выкладзі твае пляны адносна аб‘яднаньня ўсіх мясцовых элемэнтаў, якія павінны падтрымліваць дзяржаўнасьць, вялікасьць Расіі.

Барэновіч. Расіі! Ты праў, Ніколя. Ты ўвесь па маёй лініі, Расія, — вялікая дзяржава, і яна павінна быць і далей вялікай, ня гледзячы на рэволюцыю! У Расіі павінен зьявіцца моцны духам чалавек, свой Наполеон. Нда, нда! Што яшчэ можна дадаць? Свой На-по-ле-он!

Мікола. Гэтая думка ўжо даўно нарадзілася ў штабе. Карнілаў павінен быў быць такім Наполеонам.

Прахайла. Наш першы Наполеон ужо сядзіць, на гора нам усім, усёй Расіі — сядзіць пад арыштам! І дзе? Хоць бы ў Петрапаўлаўскую крэпасьць засадзіў яго негадзяй Керанскі, а то куды? У гарадок Быхаў, дзе я калісь быў іспраўнікам! Гэта…

Мікола. Гэта трагічна. Хаця ў Расіі ўсе турмы, прыблізна, аднолькавы, і з кожнага гарадка можна зрабіць Петрапаўлаўку!

Генадзі. Бурцаўская газэта „Общее дело“ патрабуе дыктатуры Карнілава і Керанскага… Я чытаў.

Барэновіч. Ты занадта многа чытаеш, Генадзі, — трэба больш актыўнасьці, як патрабуе Ніколя! Ды і глупства твой Бурцаў піша: — Карнілаў так! А прычым тут Керанскі? Што? Нда! Нда!

Прахайла. Прычым тут Керанскі? Я таксама гляджу.

Барэновіч. Хаця, як вам сказаць. Па апошніх дырэктывах… Правіцельства, так званае Врэменнае, нібы адумалася і ў будучыні новаму Карнілаву нічога, здаецца, пагражаць ня будзе… Нда! Нда! Калі-б такі ўзьнік…

Афіцэр. Мы асвабадым Карнілава, — факт!

Мікола. Што вы, гаспадзін паручнік. (Азіраючыся). Не кажэце глупства!

Афіцэр. Как эта „глупства“? А кто са мной гаварыл насчет этава?

Мікола. Ччорт! Пеце кахэтынскае і маўчэце!

Афіцэр. Мэдам! Мяне аскарбілі. Я-жэ мужчына з галавы да ног?

Софі. Нам апошняе невядома.

Генадзі. Цёця Соня!