Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

Пакой у маёнтку Барэновіча. На задняй сцэне выхад на тэрасу. Пры падняцьці заслоны на авансцэне дзейныя асобы ў розных позах банкетаваньня. Столікі з пітвом, ежай… Ігра на піаніна (можна гітара).

ЗЬЯВА I
Афіцэр, Мікола, Рая, ударнік

Афіцэр. „Ала-вэрды — гас-подзь з табою
„какой бы ні был ты страны.

Усе: Ала-вэрды, ала-вэрды…

Мікола. Раічка, пацалуй мяне!

Рая. Ня хочу і ня хочу. Вы цалавалі Тацяну, што ў вас служыць, я ведаю. Вы…

Мікола. Якая асьвядомленасьць, Раічка! Памятаеш — Ліпкі! Ліпачкі і лапачкі нашай Раічкі. (Цалуе, абнімае яе).

Афіцэр. Всё харашо — віно, музыка… песьня. Жэншчын не хватает!

Мікола. Жанчын не хапае, дык жанчыну ён хапае. (Зноў абнімае Раю).

Афіцэр. Ах, не магу! Вся крофь ад галавы адходыт! Вы гаварылі, у вас сэстра Манюня, где Манюня?

Вася. Ого! Манюня! Рукі кароткія! Соф‘я Пятроўна? Дзе Соф‘я Пятроўна?

ЗЬЯВА II
Тыя ж і Софі

Софі (відавочна выпіўшы). Хто ўспомніў пра кахатынскае? Дайце мне кахэтынскага…

Афіцэр. З нашым удавольствіем.

Софі. Вот мужчына, — з галавы да ног! У каго гэта сказана: „мужчына з галавы да ног“?