Гэта старонка не была вычытаная
ЗЬЯВА XIII
Тыя-ж, Генадзі
Генадзі (засмучоны). Вы тут, кузіна Манюня і ты Ніколя. Як усё дзіўна… зірнеце… усюды чырвоны лісьць, чырвоны лісьць…
Манюня. Ён сымболь зьмены, Генадзі…
Генадзі. Мне здаецца, што гэтая восень ніколі ня скончыцца… ніколі… ня скончыцца… Хочацца плакаць… (Плача).
Мікола. А мне страляць… страляць… кулямётаў… кулямётаў…
Манюня. А мне сьмяяцца хочацца… сьмяяцца і іграць. Іграць, Бэтховэна іграць, сонату героічную! (Бяжыць).
Мікола і Генадзі (за ёй). Манюня! Манюня!
ЗАСЛОНА