Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікола. Ну так! Ня вер усяму, што кажуць… там розныя беглыя салдаты, ну, і гэтак далей. Раз мы прызналі рэволюцыю, — не пашлі-ж мы цара бараніць, арыштавалі — і крышка! Арыштавалі і генэрала Карнілава, — крышка! Мы згодны падзяліцца з народам сваім дастаткам, але паступова, па справядлівасьці… Я, Танечка, дэмократ! Во калі ласка, — на пагоны! (Зрывае, падае Тацяне).

Тацяна. Навошта мне, Мікола…

Мікола. Мікола… і досыць для мяне!..

Тацяна. Кіньце, Мікола Васілевіч!

Мікола. Вер, Танечка, што пры роўнасьці праў — я ня горай за матроса! Ты такая прыгожанькая, такая ясненькая, такая… Танечка. (Абнімае).

Тацяна. Мікола…

Мікола. Я тады жартаваў… праўда, цяпер — не! Цяпер… Танечка, хочаш заўтра ў царкву?

Тацяна. Ня трэба мне царква!

Мікола. Ну, што хочаш, Танечка, што захочаш! Усё зраблю. (Абнімае яе калені, страсна цалуе і нясе ў глыб сцэны).

ЗЬЯВА X
(Натоўп з мітынгу. Уперадзе м. Станіслаў і іншыя)

Тав. Станіслаў (да Пігельскага). Адно з двух, таварыш Пігельскі: з намі ці супраць нас!

Пігельскі. Мы, левыя… эсэры…

Станіслаў. Вы павінны канчаткова парваць з правымі эсэрамі і з меншавікамі, яны зьвязаныя людзі, яны на дне ямы, як піша т. Ленін. і праўда. Яны-ж прымалі ўдзел у так званай „дзяржаўнай нарадзе“ ў Маскве, дзе выступаў Карнілаў. Гэта-ж была ні больш, ні менш, як каранацыя контррэволюцыйнага часовага ўраду.

Пігельскі. Левыя эсэры па ўсіх пропозыцыях Карнілава галасавалі супраць.

Станіслаў. І гэта не перашкодзіла міністру Полаўцаву ўнесьці кару сьмерцю для салдат, забараніць мітынгі на фронце!

Пігельскі. Ды мы-ж гэта не падтрымліваем, што вы, таварыш Станіслаў!

Станіслаў. Тады ідзеце да нас цалкам!