Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пігельскі. Якраз наадварот! Вы з вашай коаліцыяй з буржуазіяй і выклічаце новага Карнілава! Вы павінны ісьці з намі!

Лапцэвіч. Чарноў ніколі не пагодзіцца… з… з… гэтымі вашымі… (Зьнікаюць).

ЗЬЯВА IV
Натоўп сялян

Сысой. Вось і таварышы з гораду. Пойдзем у гумно, там будзе сход.

Усе. Ага! У гумно панскае! Там лепей будзе!

Матруна. А яшчэ лепш было-б у самы палац, там самая выгода!

Усе. А што-ж! Добра баба прыдумала. Пара. Час надышоў!

Лапцэвіч. Што вы, што вы, таварышы сяляне? Вы хутчэй пераступіце праз мой труп, — труп павятовага камісару часовага ўраду!

Сысой. Які-ж ён урад, калі ён часовы?

Лапцэвіч. Гэта бунт!

ЗЬЯВА V
Тыя-ж і Барыка

Барыка. Гэта рэволюцыя! Пара на месцы рабіць тое, што сказана ў наказах сялянскіх дэпутатаў! — У гумно, таварышы сяляне! Зараз прыедуць яшчэ нашыя з гораду.

Галасы. Хто? Бальшавікі?

Барыка. Так!

Галасы. Хадзем! Хадзем усе! (Ідуць у гумно).

Пігельскі (да Лапцэвіча). Ну, што-ж? Пойдзем, таварыш Лапцэвіч?

Лапцэвіч. Я туды не пайду! Адтуль могуць пайсьці на фальварак, паколькі кіруе мітынгам матрос Барыка…

Пігельскі. Куды-ж вы?

Лапцэвіч. Я? Я павінен зараз даць вестку губэрскаму камісару аб непарадках.

Пігельскі. Ну, гэта вашая справа, калі вы лічыце мітынг непарадкамі! (Ідзе за натоўпам. Далёкі голас).