Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тацяна. Сорам вам… Сталы чалавек, пагоны…

Мікола. Пагоны! Пагоны хутка скінуць з нас, Танечка. (Хоча абняць).

Тацяна. Мікола Васілевіч! Кіньце ўспамінаць! Я была дворнай дзяўчынкай, вы — звычайны разбэшчаны паніч! Кіньце! Жартаваць з сабой, як раней… я вам не дазволю зараз…

Мікола. Зараз рэволюцыя… Так?

Тацяна. Так, зараз рэволюцыя… пачалася…

Мікола. Пачалася? Можа канчаецца?

Тацяна. Пачалася. (Зьнікае).

Мікола. Манюня, кузіна Манюня. (Убягае шпарка ў пакой).

ЗЬЯВА V
Стары Барэновіч і Софі

Софі. І не кажэце, Васілі Генадзевіч! Андрэй Андрэевіч орыгінал, демократ!

Барэновіч. Вам, Соф‘я Пятроўна, брат не апавядаў пра нашую фамілію?

Софі. Фамілію? — Не. Раскажэце, цікава.

Барэновіч. Правільна наша фамілія Барановіч, а яшчэ правільней Баррэн… Барэнн…

Софі. Француская?

Барэновіч. Ну так. Наш продак быў француз.

Софі. Цікава! Значыць, у вас ёсьць частка гэтай жвавай, вясёлай крыві. А?

Барэновіч. Ннда, так! Праўда, яна разбаўлена… Але… у свой час, так гадкоў мм.… ну… ннда…

Софі. Ах, вам няможна даць вашых гадоў… Вы так добра адчуваеце сябе…

Барэновіч. Адчуваў, Соф‘я Пятроўна! На вялікі жаль толькі да февраля, калі праклятыя февралісты… Я называю так усіх, хто прымаў удзел… нннда… у агіднай справе… нізрынуцьця законнага гаспадара вялікай дзяржавы… ннда…

Софі. Ваш брат, мой муж, не такі прыхільнік монархіі.

Барэновіч. Болей таго, ваш муж — рэволюцыянэр! Барэновіч — рэволюцыянэр! Хто-б мог думаць! Проста, проста… н-да…