Перайсці да зместу

Старонка:Каля тэрасы (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Генадзі. І ўсё голавы арыстократаў… такіх, як мы…

Манюня. А, вы — арыстократы, а? Ха-ха!..

Генадзі. Ну, і вы! Нашыя таткі…

Манюня. Таткі… А мамкі? Мая бабка ня была арыстократка. Мая маці, — таксама, значыць, у мяне толькі чвэртка гэтай самай крыві, а ў маіх дзяцей — яе будзе толькі васьмушка. Разумееце?

ЗЬЯВА II
Тыя ж і Мікола

Мікола. Што? Манюня марыць аб дзецях? Чудэсна! Ха-ха!..

Манюня. Кузэн Мікола, вы — нахал!

Мікола. О, божа мой! На жаль, я чую падобныя компліменты ня толькі ад сястрыц, але і наогул ад вашага мілага роду… які носіць заместа галіфэ… мм… як назваць…

Манюня. Сюды бліжэй, кузэн Мікола.

Мікола. З асалодай!

Манюня. Вось вам, вось вам! (Цягае яго за вуха).

Мікола. Ай-ай-ай!

Генадзі. Мікола, я забараняю паводзіць сябе так у прысутнасьці кузіны Манюні.

Мікола. Як вам падабаецца? Паводзіць сябе так! Мяне цягнуць за вуха, а я-маўчы…

Манюня. Ха-ха-ха!.. Ну вас! (Бяжыць у сад).

Мікола. Спрытная дзяўчынка Манюнька! Праўда, Генадзі?

Генадзі. У цябе вечна распуста, бруднасьць у думках. Манюня — наша сястра!

Мікола. Сястра! Дзесятая вада з чайнай лыжкі варэньня! У немцаў з дваюраднымі сёстрамі жэняцца… Ды што ты сьвятога выдаеш. Сам закахаўся, як манах у егуменьню…

Генадзі. Ты немагчымы, Ніколя! Ты… Фронт канчаткова сапсаваў цябе, зьбіў моральна…

Мікола. Калі кожны дзень на тваіх вачох з жывых людзей робяцца сушоныя ігрушы…

Генадзі. Які цынізм!

Мікола. Так! І хто гарачэй моліцца, той хутчэй ляціць да свайго бога! Так! Ды што з табой гаварыць… Вы, розныя тут паралюшнікі, сардэчнікі і іншыя — вы можаце філё-