Старонка:Казкі (1928).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дайце трыццаць рублёў, то прадам.

Цуеш, Клімко, будзе з цябе дваццаць, ты-ж нам столькі шкоды нарабіў.

— „Ну, то чорт вас бяры! Давайце грошы і бярэце“. Узялі жыды гаршчок і вельмі рады, што Клімка ашукалі. — Пайшлі яны да хаты, налілі вады ў гаршчок, паставілі ў попеле на прыпечку, а гаршчок ня кіпіць дзень, ня кіпіць і другі. Жыды яшчэ больш зазлаваліся на Клімка — хочуць яго забіць.

Клімко тым часам купіў за рублёў тры каня, і пачаў карміць яго сенам і аўсом, а як пад’еў конь добра, то Клімко падставіў пад хвост каню цэбар, а як конь ў цэбар апаражніўся, то Клімко насыпаў ў гной грошы і разьмяшаў. А тым часам жыды пазьбіраліся Клімка біць, бачаць: Клімко ў цэбры ў гнаі конскім выбірае грошы.

— Што ты робіс, Клімко?

— Што-ж вы ня відзіце, што я раблю? Грошы з гною выбіраю!

— Сто твой конь грашыма гноіць.

— Што-ж вы, падлы, асьлеплі, ня відзіце, што грошы.

— Ну, цуес, Клімко, прадай ты нам гэтага каня.

— А што-ж вы мне за яго дасьцё?

— Сто хоцас дамо.

— Сто рублёў дайце, то прадам!

— Эй, на сто так дорага?

— Што? Дорага? Пайшлі вон, падлы!

— Ну, ну Клімко! цуес, адпусьціся, Клімко! Будзе з цябе трыццаць рублёў.

— Ня менш, як пяцьдзесят.

—І на барыс нічога?

— Ані гроша!