Старонка:Казкі (1928).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Ну, то на, бяры! Няхай буцзе нам сцасьце!“

Далі Клімку пяцьдзясят рублёў, а каня павялі ў стадолу і давай карміць яго ўсім, чым ні папала і кожды жыд свае далоні падстаўляў, а з-пад хваста грошы ня падаюць. Жыды бачаць што Клімко іх ізноў ашукаў, пайшлі скардзіцца да пана на яго. Пан, як выслухаў іх скаргу, сказаў прывясьці да сябе Клімка; запытаў у яго: як умее красьці і ашукваць? Прыказаў Клімку: „калі ты такі здатны, то глядзі, каб ты ўкраў у мяне начную кашулю“. — „Добра, пане,“ кажа Клімко. Ён папрасіўся ў лёкая паказаць яму той пакой, дзе пан сьпіць. Ён забраўся туды і схаваўся пад ложак. Як прынясьлі пану кашулю, Клімко з-пад ложка за кашулю і памаленьку за тым, што прынёс — і выбег; потым пайшоў у карчму, узяў за кашулю кварту гарэлкі і п’е.

Прыйшоў пан спаць, глядзіць — няма кашулі. Сказаў знайсьці Клімка. Прывялі яго да пана. Пан пытае яго: „ты Клімко, украў маю кашулю?“

— Я!

„Дзе-ж ты яе падзеў“?

— Узяў за яе кварту гарэлкі. Падмацаваўся, што мучыўся пад панскім ложкам.

— Глядзі-ж ты, Клімко, калі ты такі здатны, каб ты маю паню ўкраў.

— Добра, пане.

Клімко знаў, калі пані езьдзіць на шпацыр: пашоў купіць новыя боты і прыпільнаваў, як пані выехала з хурманом; адыйшоўся ад маёнтку, сеў пры дарозе, кудою пані будзе ехаць. Як убачыў, што пані едзе, кінуў адзін бот пры дарозе, а сам пабег далей з поўвярсты і кінуў другі бот, і сам сеў і чакае. Едзе хурман з паняю, угледзеў: ляжыць на дарозе новы бот. Хурман просіцца ў пані