Старонка:Казкі (1928).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КЛІМКО.

Быў у пана ў двары адзін мужык: яго называлі Клімко. Часта вельмі ён краў і часта яго білі, а пасьля пан прыказаў выгнаць яго з двара.

Пайшоў Клімко, наняўся ў жыдоў гуркі пільнаваць. Ён у шабас жыдоўскі назьбіраў хлопцаў, паварочаў ім усе гуркі, прадаваў па траяку за капу. Па шабасе агледзіліся жыды, што гуркі ўсе папсаваны; пайшлі яны зьбіраць сваю кампанію, каб Клімка выбіць. Клімко [тым часам] пайшоў у мястэчка і купіў новы гаршчок. Прыйшоў пад будку, разлажыў агонь, наліў ў гаршчок вады і заварыў ваду. Клімко ўзяў, загарнуў пяском агонь, а гаршчок у гарачым пяску і варыцца, а сам палажыўся і храпе. Прыходзяць жыды з кампаняю біць Клімка, — глядзяць: Клімко храпе, гаршчок стаіць на пяску без агню і варыцца. Давай будзіць Клімка: „Клімко! Клімко!“ — „Га!“ адазваўся Клімко — ізноў храпе. Жыды ізноў клічуць: „Клімко! Клімко!“ — „Га!“ — ізноў адзываецца Клімко.

„Цуеш Клімко,“ кажуць жыды, „цаму гэта твой гаршчок без агню варыцца?“

— Што-ж вы ня відзіце, што гэта такі гаршчок, ён усё без агню мне варыць.

„Цуеш, Клімко, прадай нам гэты гаршчок, сто хочаш дамо, толькі прадай.“