Старонка:Казкі (1928).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў лазьні і калі абясьсілее, дык, каб набрацца сілы будзе паласкацца ў кадушцы направа, думаючы, што там вада жывіца, а ты палашчыся ў той кадушцы, што стаіць налева, бо я там паставіла жывіцу, — дык ты і зможаш бацьку“. Сказаўшы гэта, яна пашла да бацька, абясніць, што лазьня гатова. І пашоў Сам-Скокаць з сукіным сынам у лазьню. Сталі яны парыцца і ад пары сталі млець. Тады і кінуўся Сам-Скокаць на сучкінага сына і стаў з ім біцца. Біліся яны, біліся, — абясьсілілі. Кінуўся Сам-Скокаць ў кадушку на права, а сучкін сын налева. Сам-Скокаць аслабеў яшчэ больш, а сучкін сын пасільнеў удвое. Б‘юцца ўзноў. Стаў Сам-Скокаць слабець. „Дай“, кажэ, „зьбярэм сілы, „сунемся ў халодную ваду“. Акунуўся Сам-Скокыць — яшчэ больш аслабеў, а сучкін сын яшчэ больш пасільнеў, і б‘юцца далей. Кінуўся Сам-Скокаць — яшчэ больш аслабеў, а сучкін сын яшчэ больш пасільнеў, і б‘юцца далей. Кінуўся Сам-Скокыць ў сваю кадушку і ўжо ня можа вылезьці з яе, і просіць ён сучкінага сына, каб ён перанёс яго ў левую кадушку, бо пазнаў, што вада заменена, але сучкін сын яго не паслухаў. — „Здыхай тут, кажа, мара чорная!“ — і затапіў яго ў вадзе мяртвіцы. Там ён і засьвяжыўся.

Потым сучкін сын выняў яго з вады мяртвіцы і закапаў пад печай, націснуўшы каменьнем. А сам узяўшы булаву, пашоў у палац.

— Ну, дзякуй табе, мая любая, што ты памагла мне змагчы гэтую нячыстую сілу. За гэта, калі хочаш, вазьму цябе замуж і вывезу на наш сьвет“. Яна з мілай ахвотай згадзілася. І сталі яны сабірацца ў дарогу. Забірае з сабой сучкін сын і другіх сясьцёр, — „Будуць жонкамі маім таварышом,