Старонка:Казкі (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чуць выхадзіўся пасьля бітвы з табою. І дакляраваў задаць табе такую лазьню, каб ты да новых венікаў помніў. Але ты слухай мяне, дык цэлы астанешся. А цяпер ідзі да маіх сясьцёр і бацькі.

Сучкін сын падзякаваў ёй і пашоў далей. Уходзіць ён у другі пакой, і спатыкае там двух паненак, сядзяць і шыюць. Гэта былі большыя дочкі Сам-Скокцевы. Ён іх больш любіў, чым меншую, а яе трымаў ў загоне. Толькі ўвайшоў сучкін сын, аж зараз яны і закрычалі: Здароў, Сабачанё!

— „А каб вы выхваралі, чортава насеньне што вы лаецеся?“ кажа ён ім за злосьці.

„Ты не сярдуйся, Сабачанятка“, кажуць яны яму, „дык мы скажам бацьку, што ты прышоў: ён з табой хутчэй расквітацца“. З гэтым і пашлі да бацькі.

Трошкі пачакаўшы, выходзіць і Сам-Скокаць, барада з локаць, а нос з сажэнь.

— Здароў-здароў, Сабачанё! — Такі ты зьявіўся за булавой! Я толькі цябе і чакаў. Але ты тагды возьмеш булаву, калі са мной ў лазьні папарышся, кажа так Сам-Скокаць.

„Добра“, кажа сучкін сын, „мыцца я гатоў, толькі ты ўпярод булаву аддай“.

— Возьмеш і булаву, толькі невядома, ці паможа тут яна табе. А цяпер, пакуль лазьню нам прыгатуюць, пагасьці ў мяне. — Сказаў так Сам-Скокаць і пашоў сказаць меншай дачцэ, каб яна лазьню прыгатавала і паставіла ў правым вуглу кадушку вады-жывіцы, а ў левым мяртвіцы. Пашла малодшая дачка паліць лазьню. Выпаліла, але паставіла ваду жывіцу налева, а мяртвіцу направа. Прышла і сказала аб гэтым сучкінаму сыну.

— Стане, — кажа яна, — бацька з табою біцца