Старонка:Казкі (1928).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а то як я адзін буду жанаты, то ім будзе завідна“. Падыйшлі яны да кошыка. Пасадзіў сучкін сын старшую сястру ў кошык, таргануў за шляк, кошык стаў падымацца. Спусьціўся яшчэ раз, — сучкін сын пасадзіў другую сястру. Таргануў — і яе паднялі. Яшчэ спусьцілі кошык — села малодшая сястра і яе ўсьцягнулі. І больш кошыка ня спушчаюць. Чакаў, чакаў сучкін сын — няма кошыка.

„Ну“, думае ён сабе, „здрадзілі мяне таварышы, прыдзецца прападаць на гэтым сьвеце!“ Пачакаў ён яшчэ трохі — відзіць кошыка ня спушкаюць і пашоў, куды вочы глядзяць.

Ішоў ён, ішоў — нідзе чалавечай душы ня відна..: Маркотна яму зрабілася..: Аж загрымеў гром, маланка заблішчала і пашоў такі вялікі град, як яблыкі. Падыйшоў сучкін сын пад дзерава, каб ад граду захавацца. Бачыць — пад дзеравам вялікае гняздо з птушачкамі галапупцамі кажыная велічыні з нашую гусіну. Пішчаць яны, курчацца ад граду. Жаль стала іх сучкінаму сыну і закрыў ён іх сваёй сярмяжкай. Перайшоў град, уціх вецер. Аж чуець сучкін сын, нешта шугаець, як-бы зноў вецер узьнімаецца. А гэта ляцела вялікая — правялікая птушка, — матка тых птушанят, што сучкін сын закрыў ад граду. Падляцела яна да гнязда, глянула, што дзеці яе цэлы і закрыты сярмяжкай, стала дзякаваць сучкінаму сыну на гэта. — „Дзякуй“, кажа, „табе, сучкін сын, што ты маіх дзяцей абараніў ад граду; я табе за гэта адплачу, чым ты захочаш“.

— „Выбаў мяне на наш сьвет“, кажа ёй сучкін сын, — „Добра!“ кажа яна яму. „Толькі ты прыгатуй мне яды і піцьця на дарогу, бо так ня ўздолею цябе падняць, ты надта цяжкі“: