Старонка:Казкі (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзірка ў зямлі асталася, ды грохат пашоў па ўсім сьвеце. Хацеў сьледам за ім кінуцца і сучкін сын. але думае сабе — трэба пачакаць таварышоў, парадзіцца з імі. Аж скора ўходзяць у хату, усьмехаючыся, і таварышы. Марганулі адзін другому, дый кажуць: „а што, зварыў абед?“

— Зварыць то не вялікая штука — і вы варылі, але хто яго еў? А вот я хоць булаву страціў, ды абеду не аддаў гэтаму чортаваму насеньню, што сюды прыходзіла вам хваробы дадаваць. Вунь поўны кацёл мяса ешце, дый жывеце тут адны, пакуль я вярнуся, я пайду сваю булаву дабываць. Ці сам галавой налажу, ці гэтую погань даканаю.

Пасьля абеду стаў сучкін сын з таварышамі валоў рэзаць, бяліць іх і рэзаць скуры на паяскі… Паяскі пасшывалі ў адзін доўгі шляк; да шляку прывязалі кошык. І кажа сучкін сын развітваючыся, сваім таварышом.

— Пільнуйце тут па чародзе. Калі я буду варочацца, дык таргану тады за шляк, вы і цягнеце. І стаў спускацца на той сьвет. А вядома, што ёсь зямля пад намі, і зямля над намі. Над намі Бог з сьвятымі жывець, а пад намі — ўсякая нячыстая сіла. На землю да нячысьцікаў і спусьціўся сучкін сын. Ішоў ён, ішоў, аж падходзіць к палацу. Уходзіць у першы пакой і спатыкае пекну паненку. Сядзіць яна, шыець і плачаць. Убачыла: яна сучкінага сына, засьмяялася і кажаць: здароў, Сабачанё!

— А ліханька на вас! Які чорт вам весьці заносіць, як каго завуць? — кажа ёй сучкін сын.

— Ня гневайся на мяне, — кажа паненка, — бо без мяне табе свае булавы ня бачыць і адсюль галавы ня вынесьці: А як цябе дражняць, мне сказаў ня чорт, а мой бацька — Сам-Скокаць. Ён