Старонка:Казкі (1928).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прышлі з паляваньне таварышы — няма чаго есьці.

„Занядужаў“, кажа ім кухарыхін сын, „таму і есьці не наварыў!“

— Што гэта вас хвароба апанавала, закрычаў сучкін сын, што мне прыходзіцца вам есьці варыць? Нечага рабіць — мусіў і на гэты раз сам гатаваць яду. На трэці дзень прышла чарада сучкінаму сыну: варыць есьці для сябе і для таварышоў. А яны пашлі на паляваньне, радуючыся, што і сучкінаму сыну дастанецца на барышы ад Сам-Скокця. Яно і праўда: толькі згатаваў абед сучкін сын — зьявіўся Сам-Скокаць, барада з локаць, а нос з сажань, і крычыць: атчыні дзьверы.

— Каго там нялёгкая прынясла? Дзьверы ня замкнуты — сам адчыніш! — так адказвае яму сучкін сын. Мусіў сам Сам-Скокаць адчыніць Як увідзеў сучкін сын Сам-Скокаця, не ўцярпеў — расьсьмеяўся. „Сколькі, кажа, я жыву на сьвеце, а такой уродзіны ня бачыў“. Разсердзіўся Сам-Скокаць: „чаго, кажа, сабачанё, зубы лупіш? ўссадзі вот мяне на лаву і давай есьці. У маім доме жывецё, маё дабро п‘ецё, ды яшчэ нада мной кпінкі строіце?“ Тут зазлаваўся і сучкін сын, што яго абазваў Сам-Скокаць сабачанём.

— Ах ты, кажа, пачвара! Здохнеш ты ўпярод,пакуль я для цябе буду гатаваць. А вот я табе пакажу, як мяне сабачанём называць. Вось я цябе накармлю, што доўга будзеш аблізвацца! — Схапіў сучкін сын з сьценкі булаву і давай біцца з Сам-Скокцем: сучкін сын — булавой, а Сам-Скокаць — галавой, і так моцна адзін аднаго дубашаць, што аж сьцены трасуцца. Бачыць Сам-Скокаць, што не змагчы яму сучкінага сына — ухапіўся за булаву і праваліўся з ёю скрозь зямлі — толькі