Старонка:Казкі (1928).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сын зялезную. Куець ён, куець — выйдзець на двор і прабуе яе мацаты — падкінёць пад неба і падставіць калена. Першы раз падкінуў, ударылася булава аб калена — зламалася напалову. Зварыў ён яе, накаваў зялеза больш — падкінуў уверх, ударылася аб калена — сагнулася. Яшчэ накаваў зялеза — як падкінуў уверх, больш гадзіны ляцела, ударылася аб калена, толькі нага ў землю ўвязла, а булава і не кранулася.

Сабраліся хлопцы і пашлі ў сьвет. Ідуць яны, ідуць і зайшлі ў такі лес, ў цемраж, што і выбрацца ня могуць. Прабіраліся яны лесам, прабіраліся — выйшлі такі на палянку. Ідуць па палянцы, аж бачаць — стаіць палац, а навокала яго каменная сьцяна. Падыйшлі пад вароты — зачынены: Стукалі яны, стукалі — не адчыняюць.

— Выбівай вароты! — крыкнуў сучкін сын панінаму. Той стукнуў разы са тройчы булавой — толькі булава сагнулася, а вароты і не крануліся.

— Пачакай-жа! я папрабую, кажа кухарыхін сын: Стукаў-стукаў — вароты не паддаюцца. Зазлаваўся тут сучкін сын, як стукнуў сваей зялезнай булавой — вароты і разьляцеліся.

Увайшлі хлопцы на двор — нікога з людзей няма, а ўсяго многа — збожжа і быдла…

— Ну што-ж, — кажа сучкін сын, няма гаспадароў, значыцца гэта ўсё наша — будзем мы гаспадарамі тут.

Пашоў сучкін сын, зарэзаў вала, абяліў яго, завесіў кацёл і наварыў мяса. Сталі яны ўтрох есьці. Пад‘еўшы, паслалі пасьцелі і паляглі спаць. На заўтрашні дзень умовіліся, што адзін з іх будзе ім есьці варыць, а другія пайдуць дзеля гуляньня на паляваньне: І застаўся на першы дзень варыць яду панін сын, а кухарыхін і сучкін пашлі