Старонка:Казкі (1928).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мне рэнцы! Цо мне зробіць?“ — „А што вам, пане, зрабіць?“ кажа хурман, „абатрэце аб траву“. Пан так і зрабіў і пашлі яны ў двор. Прышоўшы, пан і кажаць пані: „Ты дурная: аддала каня і сьвіньню с парасятамі, а я дурней! аддаў трох коняй і сто рублёў, а яшчэ рэнцы так убэсьціў, ваняюць дужа, адсеч трэба. Пані разрагаталася. А мужык і цяпер езьдзіць на панскіх конях.



СУЧКІН СЫН.

Злавілі рыбакі шчупака — рыбу прожыр; вельмі вялікі быў шчупак. Прынясьлі яго пану да двара. Стаў кухар варыць шчупака, варыць — не надзівіцца, такі шчупак тлусты. І даў кухар пакаштаваць кусочак рыбы сваёй жонцы. Падалі шчупака да панскага стала — есьць пані не наесца. Косьці сучцы выкінулі — і яна пажывілася. І забярэменелі ад рыбы прожыра пані кухарыха і сучка. І радзілі яны па сыну: панін сын харошы, кухарыхін пякней яго, а сучкін яшчэ пякнейшы. Разам дзеці гадаваліся, разам іх і ў адукацыю аддалі. Панін сын вучыўся добра, кухарыхін ляпей яго, а сучкін яшчэ лепш.

Вырасьлі хлопцы, у сілу ўвабраліся. Сільны панін сын, кухарыхін сільней яго, а сучкін яшчэ сільней. Жылі яны ў радасьці, у вясёласьці… Толькі і была ў іх адна бяда — сучкінага сына ўсе звалі сабачанё. І кажа сучкін сын сваім таварышом: „пойдзем, браткі, у сьвет, у такую старонку, гдзе мяне ня знаюць, хоць зваць мяне ня будуць так пагана“. Надумаліся яны і сталі зьбірацца ў дарогу — булавы сабе каваць. Панін сын скаваў булаву валавяную, кухарыхін мядзяную, а сучкін