Старонка:Казкі (1928).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ца за сталяра. Самая работа для дзятла: будзе кусок хлеба мець. Давай трэцяга: аддам яго ў бандары, — дзятлы да бандарства спраўны“.

Скінуў ёй дзяцел і трэцяга дзяцёнка, дзякуючы лісіцы, што так яна клапоціцца аб яго дзецях.

Зьела лісіца і трэцяга дзяцёнка, як і двух першых. Прышла да дзятла.

„Кідай яшчэ, калі ёсь“, кажа яму.

— Ужо ўсе, кажа ёй дзяцел.

„А калі ўсе, — дык за зад мяне ўкусі: я тваіх дзетак паела. Было не зухавацца“.

Як пачуў гэта дзяцел, дык як заплачаць ён бедны, як загалосіць: і дзяцей жаль, і злосьць яго ўзяла, што лісіца так яго абсьмяяла. Каб сіла — разарваў-бы яе, паганую, на часьці, але сілы ня даў Бог дзятлу. А лісіца наругаецца — зубы выскірае.

„Што я каму зрабіў кепскага?“ думае ён сабе: „Абязьдзеціла мяне лісіца, насьмяялася нада мною, насьмяюся-ж і я з каго-колечы. Будуць і мяне помніць.

І паляцеў дзяцел шукаць, на кім-бы яму злосьць загнаць. Ляціць дзяцел, бачыць — едзець мужык, нешта ў бочцы вязець. „Ось на кім я злосьць спаганю, на мужыку: ён ўва ўсім вінават. А мужык вёз у бочцы мазь прадаваць; хацеў солі купіць. Сеў дзяцел на бочку з мазьзю і давай дзяўбці носам у бочку. Глянуў мужык: прадзяўбе, думае, бочку, мазь вылье. Выхапіў тапор з-за пояса і — дрататах! абухам, але не па дзятлу, а па бочцы. Разьбіў бочку. Яшчэ і не апамятаўся мужык, глядзіць — дзяцел сеў на лобе ў каня і дзяўбе. Мужык размахнуўся тапаром, хацеў забіць дзятла, а сякануў па лобе каня — конь і ня жыў, а дзяцел фурр! — паляцеў. Плачаць мужык: „бочку разьбіў,