Старонка:Казкі (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А лісынька, а кумачка! — стаў прасіць дзяцел: дай ты мне дзетак ўзгадаваць, тады сабе сячы дрэва.

— Не магу я чакаць, кажа лісіца: хто-ж табе вінават, што ты тут зьвіў гняздо! Мала табе было лесу?

— Яно праўда, лесу ня мала, кажа дзяцел: але хто-ж цябе знаў, што ты гэтае дрэва маеш секці?

— Трэба было запытацца, язык маеш, кажа лісіца: сам вінават, няма на каго жалкаваць.

— Што-ж мне рабіць, кумка? Дай раду! — просіць яе бедны дзяцел.

— Ты рады просіш? Вот табе мая рада: ня трымай дзяцей пры сабе, бо спесьцяцца, разгультуюцца, а аддай іх ляпей ў людзі ў навуку, каля людзей вытруцца, работы навучацца, — людзьмі будуць.

І табе будуць дзякаваць і шанаваць пад старасць…

„Можа і праўда твая, — кажа дзяцел: але-ж я такіх людзей ня знаю, каб каму аддаць дзяцей ў навуку“.

— Аддай іх мне — кажа лісіца: я табе памагу, я аддам тваіх дзяцей у навуку.

„А дзякуй-жа табе, мая кумачка, што ты вырабляеш мяне з бяды. Буду табе век дзякаваць…

— Падзякуеш пасьля, — кажа лісіца: а цяпер кідай іх мне.

Кінуў дзяцел аднаго дзяцёнка; лісіца падхапіла яго, забегла за куст і зьела. Аблізалася і ідзець да дзятла. „Аддала, кажа, вучыцца кавальства: карысная работа. Кідай другога!“ Скінуў дзяцел і другога. Схапіла яго лісіца, занясла за куст і зьела. Вярнулася да дзятла. „Аддала, кажаць, вучыц-