Старонка:Казкі (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯК ДЗЯЦЕЛЬ СПАГНАЎ СВАЮ ЗЛОСЬЦЬ.

Зьвіў сабе дзяцел гняздо, нанёс яечак і вывеў дзетак — трое дзятлінятак. Цешыцца дзяцел: „Выгадую, думае — будзе ўцеха, а на старасьць падмога“. Але не здарма людзі кажуць: Хто-б дзтла знаў, каб не яго доўгі нос?“ Ня ўмеў ён радавацца сам з сабою, а раструбіў па ўсім лесе, што Бог яму дзетак паслаў; каго з птушак не спаткае — на радзіны просіць. Зыйшліся госьці, згулялі радзіны, участаваліся так, што ледзьве да хатаў давалакліся. Пайшла па ўсім лесе слава, якія гучныя радзіны спрўляў дзяцел. Пачула аб гэтым лісіца. „Пастой—жа, паганец, — кажа яна сабе, — мяне на радзіны не пазваў, я-ж табе дамся ў знакі.

Дзяцел дзяцей гадуе, корміць, поіць, а лісіца каля яго гнязда пахаджывае, зубы скаліць, прыдумывае, як бы дзяцей дзятлавых са сьвету звясьці. Надумалася такі. Падходзіцьраз да таго дрэва, дзе было дзтялава гняздо, і пачынае стукаць хвастом па дзераве.

— Што ты, лісіца, робіш? — Пытае ў яе дзяцел: — на што маіх дзяцей пужаеш?

— Во як, кажа лісіца‘ у цябе і дзеці ёсьць… а я і ня ведала— Ну, выганяй-тка іх вон з гнязда, бо мне гэтае дрэва патрэбна на дровы…