Старонка:Казкі (1928).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сабакава войска і стаіць. „Яны падумаюць, што я пень, не пазнаюць,“ кажа сабе, а заяц схаваўся зя яго дый стаіць. Падыйшоў баран да ваўка, захацелася яму пагуляць каля пня, разагнаўся ды стук лобам у ваўка, але так моцна, што і мазгі выскачылі з ваўка. Заяц, спалохаўшыся, хацеў уцякаць, але сабака яго зараз — царап! і злавіў. А певень ўзьлез на кабана і давай лісьцьця разграбаць і кляваць як клюне, так проста кабана за скуру і дзярэ. Цярпеў, цярпеў кабан, але бачыць, што баліць; думае, што яго нажом рэжа, схапіўся і наўцекі. Бачыць рысь, што бяда, — цішком сабе сядзіць на дзераве і няхай яго ніхто ня ўбача. А сабакава войска агледзелася навокал, — няма ўжо нідзе нікога — і пайшлі сабе да дому.