Старонка:Казкі (1928).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВАЙНА ВАЎКА З САБАКАЮ.

Жыў быў багаты мужык: у яго быў добры сабака. Ён вельмі яго любіў да самае сьмерці, а як ён зусім састарэў, то ён ўжо ня любіў яго і не даваў яму есьці.

Жонкі гэтай хаты пайшлі жаць жыта і ўзялі з сабою малое дзіцятка і яго калыску, за імі йшоў стары сабака. Жонкі прышлі на поле, павесілі калыску і ўлажылі туды дзіцятка, а самі пачалі жаць жыта. Сабаку-ж ўзялі і прагналі, каб ён ня зьеў іх хлеба. Сабака з гора адыйшоўшыся, лёг пад кустом. Прыходзіць да яго шэры воўк й пытае: „чаму ты ляжыш?“ Сабака кажа яму: „адыдзіся, пракляты! што ты лезеш да мяне ў вочы? ты наеўся, а я йшчэ нічога ня еў.“ Воўк кажа яму: „дурны ты! вот я цябе навучу! ты глядзі! я пайду і схаплю дзіця, а ты бяжы за мною гаўкай і кусай мяне за лыдкі.“ Ён так і зрабіў. Жонкі як пачулі, што сабака гаўкаў, так азірнуліся назад, і ўбачылі, што воўк панёс дзіця, а сабака адбіраець. Яны прыбеглі і дзіця адабралі. І з тае пары сталі ўжо даваць сабацы есьці і ён стаў праганяць з двара і сьвіней. А хлопчык гэты расьце ды расьце, не па гадох, — а па гадзінох і дарос да асімнаццаці гадоў і бацька засватаў яго. У гэтую самую пару прыйшоў той воўк пад гумно, каб