Старонка:Казкі (1928).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

золата, алмазаў — і не палічыць і не перамерыць! Я захацеў паехаць, як бачыце, чацьвёрку коняй падвялі — і я сюды прыехаў… Ах, што там за багацьце!

— Пане Клімко, выбачайце, ой на нас за вас. Можэ вы нас туды прапусьцілі-б.

— А чаму-ж? Можна.

„Пане Клімко, ай каб зараз, ой вэй!“ І сам пан стаў прасіць яго, каб пана наўпярод упусьціць у тое каралеўства.

Усе пазьбіраліся пад палонку і паўлазілі ў мяшкі, а Клімко цягне і ўпіхае ў палонку, а пана сваяго наўпярод упіхнуў, а за ім жыдоў паўпіхаў, — толькі яны там пішчалі. А сам Клімко астаўся панам над усімі маёнткамі і над жыдоўскімі хатамі.