Старонка:Казкі (1928).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так крычаў. Едзе якісь вялікі пан на чацьвярыку; слухае, што ў мяшку крычыць чалавек „Ня ўмею ні чытаць, ні пісаць, за караля абіраюць! Я гэтага не хачу! — Гвалт! Людзі! ратуйце!“ Астанавіўся пан і пытае ў Клімка: калі хочаш чалавеча, я цябе адмяню.

— Ай добра, пане!

„Я ўмею чытаць і пісаць і магу быць крулем.“ Разьвязаў пан мяшок, — вылез Клімко. Пан аддаў яму сваё адзеньне і коні з хурманом, сам улез у мяшок і папрасіў Клімка яго завязаць.

Клімко паехаў да маёнтку таго пана і з паняю пазнаўся, а пан троха паляжаў, пакуль жыды прышлі і пытаюць:

— А сто, хоцес быць за караля?

— Хачу!

„Ось мы цябе зробім каралём“, — пацягнулі мяшок і ўпіхнулі ў палонку, толькі бульбаткі забалматалі — і ўсё… Жыды там пастаялі і ў ладжы запляскалі: „тут узе табе, Клімко, зіць, да нас больс не хадзіць.“

Праз поўгадзіны жыды сталі зьбірацца да пана, каб падзякаваць, што пан пазволіў злодзея са сьвету зьвесьці і хацелі ў той дзень сьвята залажыць… Глядзь, хтось едзе да пана на чацьвярыку. Выбягае сам пан з паняю прынімаць гасьця; хочуць распытацца, як гэты госьць завецца і скуль ён? Аж ён сам упярод сказаў, што ён Клімко, з таго сьвету прыехаў зваць іх туды.

Давай жыдкі яму рукі цалаваць, каб ён расказаў ім, як там на тым сьвеце. Клімко давай разказваць: „Як вы мяне ўкінулі, так мяне зараз ухапілі пад рукі, павялі мяне ў такія пакоі, што я ў бацькі нашага пана ня бачыў такіх, а што там