Старонка:Казкі (1928).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

навыперадкі, каторы з вас каторага перагоніць.“ Пакуль чорт угаварваўся, Клімко, йдучы, напаў на двух маленечкіх зайчыкаў і пабраў іх у торбачку і трымаў. Прыбягае чарток і гаворыць: „Клімко! яшчэ адну работу зрабі, то тады аддамо паню, бяжым мы з табою навыперадкі, хто з нас раней абяжыць навокала лесу.

— Ах ты, падла! дурны! Табе зьбегчыся са мною? Ось паглядзімо, зьбегнісь ты з маім маленечкім сынком,“ і выняў Клімко зайчыка і пусьціў. Чорт пабег, а зайчык сабе.

Прыбегае чорт да Клімка, а Клімко трымае ўжо зайца за вушы і паказвае чорту. „А што? пакуль ты прыбег, ён даўно ўжо ў мяне на руках.“ Пашоў чорт і заплакаў. Чутно было, як ўсё пекла плакала. Выводзяць паню з пекла і даюць на рукі Клімку. Глядзіць ён і чыста зьлякаўся: ня можа пазнаць свае пані; яна лезе яму рукі цалаваць, а ён баіцца яе. Прывёз Клімко паню да пана, і пан ня можа яе пазнаць, уся чорна — ні вачэй ні твару ня відаць, і вопратка пераменілася на ёй і гаворыць ня так. Пан заплаціў Клімку — папрасіў жыдоў, каб яны Клімка злавілі і ўтапілі. Жыды пазьбіраліся Клімка распытваць, як ён ваяваў з чарцямі ў пекле. Клімко ім стаў расказваць. Жыды накінулі на яго сваім талесам і тады ўхапілі яго з разу і ўпіхнулі яго ў мяшок і цыцаламі завязалі, каб Клімко з яго ня уцёк. Зацягнулі, жыды Клімка ў мяшку пад праломку і пакінулі яго там, а самі пашлі яшчэ да кагалу, на раду, — што рабін скажа? Ці можна жыдом хрышчонага тапіць, каб рук не атрэфіць? А Клімко тут лежачы, давай крычаць: „Ня ўмею ні чытаць, ні пісаць; за караля абіраюць! Гвалт! ратуйце! Доўга Клімко