Старонка:Казкі (1928).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я яму хачу закінуць гэта жалеза; то яму будзе многа чаго нарабіць з яго.

„А ня кідай туды! Гэта наша палка, што мы падпіраем пекла, каб ніхто бяз нас туды не ўвайшоў.“ І адабраў у Клімкі палку, пашоў да люцыпара на скаргу. Аж выходзіць за другім разам і гаворыць чорт Клімку:

— Ну, папрабуем: хто з нас выцісьне з каменя больш вады, то таго будзе пані.

— Ну цісьні! — кажа Клімко.

— Чорт стаў ціснуць камень — ледзьве паказалася вада. А Клімко аглянуўся — бачыць казьляк — грыб сядзіць — ухапіў ён гэты грыб і як пацісьне; так і палілася вада; ўзяў і пляснуў у вочы чорту. Той ізноў пабег да свайго старшага дзьябла. Давай яны ўсім пеклам радзіць, што з Клімкою рабіць? Паслалі ізноў к яму чорта: „Ідзі і скажы, хто з вас барджэй каня абнясе навокала таго лесу?“ — Прыбегае чорт к Клімку і кажа: „хто з нас абнясе вунь таго каня навокала таго лесу, таго будзе ўжо пані.“

— Ах ты, падла! што мне нясьці гэтага каня? Нясі ты ўпярод. Чорт узяў каня на плечы і панёс навокала лесу. Ледзьве абнёс, увесь задыхаўся. А тагды Клімко як сеў вярхом на каня, як прысьпічыў яго, конь, як відзіш, абнёс Клімка. „А каб вы папрападалі! Я буду з вамі доўга тармасавацца? буду рабіць царкву.“

„Ай! пачакай, ня строй, ня строй! я зараз прыйду і аддам паню тваю.“ Пашоў чарток, сказаў старшаму чорту, як Клімко хутка абнёс каня навокала лесу. Чорт удзівіўся і падумаў: што тут цяпер рабіць? Пані шкода аддаваць. Паслаў яшчэ раз таго чартка: „Няхай Клімко з табою бяжыць