Старонка:Казкі (1928).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А зьмілуйся, Клімачка, што захочаш дам, толькі адбяры.

— Добра, пане, пастараюся, толькі дайце мне, пане, вязку калочкаў і вялікі клубок ніцей, альбо якой-небудзь пражы.

Пан прыказаў і зараз далі Клімку ўсяго! Клімко ўзяў вязку калочкаў і вялікі клубок ніцей і пайшоў туды, дзе чарцям прадаў паню. Стаў ён над тым мейсцам біць у кружочак калочкі і абводзіць ніткамі навокала калочкаў. Абводзіць ды абводзіць. Аж выбегае адтуль чорцік.

— Што, Клімко, гэта робіш?

— Цэркву! Ці ты ня бачыш?

— Чуеш, Клімко. пакінь ты тут рабіць цэркву! мы цябе просім.

— А вам што за дзела? Мне мусі трэба тут будаваць царкву — і ўсё абводзіць ніткамі навокала калочкаў. Чорцік ізноў просіць яго: — Чуеш, Клімко, што хочаш дамо, только тут цэрквы не рабі.

— Няхай так, калі аддасьцё мне назад маю паню.

— То пачакай, не рабі; я пайду скажу нашаму старшаму. — І пабег чорцік да старшага. Аж выходзіць адтуль і нясе з сабою жалезны кол і кажа:

— Ну, Клімко, хто з нас вышэй падкіне гэта палена, то таго будзе пані.

— Ну, кідай ты, — сказаў Клімко да чорта. Як кінуў той, чуць стала відаць жалеза. Падаў чорт Клімку: „Ну, кідай ты!“ Клімко ўсьпёрся на кол, — ледзьве дзяржыць яго і ўсё глядзіць на сонца, на неба, і ўсё глядзіць. Пытае чорт: „што ты там глядзіш?“

— Я гляджу — вунь там дзьверы, паказвае на сонца; там кузьня, там мой брат кавалём жыве;