Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

во́за. Тǒльки я чу́ю — лещǒтки ў мене́ са́ми вы́сунулиса з то́рбы да ґрук да до́лу. — Што за дзи́во — ду́маю сабѣ́. Падня́ў я лещǒтки палажы́ў их у то́рбу й зайшо́ў упе́рад кабы́лки. Сцебану́ў Дани́ло барана́ пу́ґаю, дак з еґо́ аж и́скры пасы́палиса. Спужа́ўса Дани́ло й ру́ки апусци́ў, не можэ́ ен прамо́виць и сло́ва. А ў мене́ кий асма́лены с двух канцǒў. Тако́ґо кия уселя́кая не́чысь баи́тца. Узя́ў ґэ́то я кий да як спераза́ў таґо́ барана́, дак е́н и разсы́паўса на дрǒбные кусо́чки. Тǒльки на даро́зе бы жа́рам пасы́пано. Сѣ́ли ґэ́то мы на вǒз: сцебану́ў Дани́ло па кабы́лцэ, а ена як рване́тца ўпе́рад, да суне́, дак чуць мы з во́за не паскида́лиса. От мину́ли мы мо́ґлицы, узъѣ́хали на ґрэ́бельку. Зирну́ я ўбǒк да й нижы́ў. Ба́чу, аж па бало́це, ґдзѣ́ й сам чорт не мажэ́ прабра́тца, йдзе вели́зазны чалавѣ́к, от бы хво́я, йдзе й да бало́та не датыкае́тца. Идзе́ е́н, от як-бы нас перайма́е. Штурхану́ў я Дани́ла пад бǒк да й пыта́ю, — ци ты ничо́ґо не бачыш? — Ничо́ґо. — А што ґэ́то онь там? — паказваю ему́. Данило прылажы́ў ру́ку к ачу́ й дава́й прыґля́датца. Ба́чыш, — кажу́, — онь па бало́це йдзе яки́ вели́зазны чалавѣк. — Ой ба́чу, — прашапта́ў Дани́ло. — Гэ́то-ж там не бало́то, а во́зеро. — Аджэ́ш во́зеро. — Мы дава́й паґаня́ць кабы́лку да вѣ́дамо, на ґрэ́бли не пабежыш. Да й куды́ там абаґна́ць ви́сельника. А е́н хучє́й узсу́нуўса на ґрэ́блю да й пхне́тца пе́рад на́ми. От узъѣ́хали мы на масто́к. Ско́ро ўжэ Й капе́ц ви́сельника. Ба́чым мы, аж вели́зазны чалавѣ́к зверну́ў з даро́ґи да й пашо́ў на капе́ц. — Ну, — ду́маем — аткасну́ўса. Дак ґдзѣ табѣ! Тǒльки мы параўня́лиса з капцо́м, як ось аттуль вы́скачыць ви́сельник и про́сто на нас и са́дзиць. Мы па кабы́ле, а е́н за на́ми слѣ́дам так и прэ́. От ужэ́ саўси́м бли́зко. Галава́ целепа́етца, язы́к вы́сунуў, бы лапа́ту; во́чы наве́рх павыла́зили, от бы ў Бе́рка луда́таґо. Седзимо́ мы, чуць жы́вы, тǒльки за аґлаби́на трыма́емса, каб з во́за не ски́нутца. А кабы́лка прэ су́са, аж з еѣ́ пѣ́на ва́лиць. Але́ кабы́лка прабѣ́ґла ґанǒў дво́е па рǒўнуй даро́зе, а там пашли́ кулдо́бины да брадки́. Падска́кваюць драби́нки ўверх, або́ па́даюць у во́ду. Азирнǒмса