Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мы — ви́сельник прэ за на́ми суси́х нǒґ. Тым ча́сам павыска́квали за́ґваздки, калё́са й скаци́лиса пасерǒд брадка́. Кабы́лка ста́ла храпе́ да рве́тца. Зирну́ў я наза́д, аж и ви́сельник супыни́ўса: стаи́ць да сапе́, язы́к выва́лиўшы. — Ну, ду́маю, — што Бǒґ дась… дай ткале́, вы́красаю аґню. Узя́ў я цаґало́ да й пача́ў краса́ць. Искры сы́плютца, а ґу́ба не ґары́ць. Наси́лу выкрасаў и дава́й дзьму́хаць. На возе было́ тро́хи сало́мы. Я й запали́ў жмак. Зирну́ў наза́д, аж ви́сельник чорт вѣ́дае, ґдзѣ й дзѣ́ўса. От, бы ў зе́млю правали́ўса. Пазнахо́дзили мы калеса, спра́вили драби́нки да й пераѣ́хали брǒд. Я ўсе не зваджу́ аґо́нь. И сабѣ́, й ґаўя́ду смелѣй. Падъѣ́хали мы к зава́лам да к верша́льникам н накла́ли аґню́. Седзимо́; кабы́лка стаи́ць, жуе́ сѣ́но да ат камарǒў абґаня́етца. Мы ўжэ ду́мали, прайшо́ў увесь страх и хацѣ́ли ѣ́хаць да́лей. Тǒльки ось чу́ем, идзе хтось па лѣ́се, аж земля́ сто́ґне. Идзе́, сви́щэ, ло́миць маладни́к ий про́сто на нас и са́дзиць. Дани́ло кру́цитца, бы вьюн та ву́шы наста́виць у той бǒк, ґдзѣ тращы́ць не́чысь, та зирне́ та на мене́, та на кабы́лку. Бо й ена́ паки́нула хру́маць и дава́й стры́ґци вуша́ми да храпци́. Узя́ў ґэ́то я ґалаве́шку да й абчарци́ў круґо́м ǒґница. — Цепе́р — кажу́ Дани́лу — хваро́бу праберэ́тца хаць яка́я не́чысь. — А Дани́ло спало́хаўса, не мажэ́ прамовиць ни сло́ва. От падышла́ та́я не́чысь, скрыґи́чэ да ля́скае зуба́ми, аж по́щак идзе́ па лѣ́се, але́ не мажэ́ пераступи́ць на ǒґнищэ. От свиста́ла ена́, свиста́ла, раўла́-раўла́ нѣ́мымъ го́ласамъ да й пашла́ да́лей, тǒльки лѣс тращы́ць. Так и пераседзѣли мы ўсю нǒч кале́ аґню́. А як даў Бǒґ дзенё́к, да ўзышло́ со́нейко, паѣ́хали да́лей. Каза́ли дзецюки́, што ў ту́ю нǒч ены́ недале́ко атту́ль на начлѣ́зе па́сцили ко́ней и перадрыжа́ли ўсю́сеньку нǒчку й ачǒў не звели́, бо ўсе пужа́ла их яка́ясь не́чысь. Дак от як мене́ пало́хаў ви́сельник.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.