Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў цьверо́зы, друґи́е тро́хи падпи́ўшы — непуща́ли мене́ на́ нач ици да ґаспо́ды. Вѣ́даеце-ж бо, мнѣ трэ йци лѣ́тникам це́раз ґрэ́блю да кале́ мо́ґлиць на баро́к; а там ка́жуць за́ўжды пужа́е ви́сельникъ, бо екра́з за ґрэ́белькаю ко́лись тут завѣ́сиўса адзи́н чалавѣ́к. Еґо́ там и закапа́ли не́маль пры са́мǒй даро́зе. Ещэ́ й цепе́р е капе́ц. На еґо́ наки́дали ло́му, бо хто йдзе тут, та што ко́львек ки́не на капе́ц. Ка́жуць, што таґды́ ви́сельник не бу́дзе пужа́ць. У дзе́нь мǒжна абайци́ ґэ́тае мѣ́йсцо. Там це́раз балǒтцо пало́жаны бе́рвы. Але́ по́ўначы на бе́рвах не мǒжна прайци́: це́мно, ннчо́ґо не бачно́, от так й ўсу́нешса ў выжа́рыну па са́мые ву́шы, а то й суздром у ґрази́ заґи́неш. От со́нейко ўжэ захо́дзиць. Я збира́юса йци. Дзецюки́ не пуща́юць, ка́жуць: „дзѣ́ду, начу́й у нас. Хиба́ ты не баи́шса ви́сельника?” Кажу — не баю́са. Я то тро́хи паба́йваўса, але́ таґды́ со́рам было́ каза́ць. — Да ґэ́то е́н хвабры́тца, — ка́жуць на мене́ дзецюки́. Ат ґэ́тых слǒў мене́ зло́сць узела́. — От жэ — ду́маю, — я вам пакажу́, што не хвабру́са, а ўпра́ўду пайду́ й не баю́са висельника. От надзѣ́ў я на пле́чы то́рбу, ўзяў кий да й вы́шаў з карчо́мки, нибыто хачу́ йци, а само́ґо страх берэ́, да со́рам прызна́тца. Зирну́ў ґэ́то я на шляґ, — аж хтось ѣдзе. — Хтось ѣ́дзе — кажу́, — пачака́ю, мǒо падвезе́. — Стаю́ з дзецюка́ми да ки́ем зе́млю калупа́ю. Адно́-ж падъезджае к карчо́мцы Дани́ло Канцавейко. — Дабры́ вечар! — Дабры́ вечар, ся́брэ! — Куды́ Бо́г несе́? — А от ѣ́ду з ка́ртаю ў Гаўры́льчычы, да баю́са на́нач адзи́н ѣ́хаць, — тут ве́льми стра́шно. — Падвези́, — кажу́, — мене́. Я от збира́ўса адзи́н ици́. — До́брэ, дзѣду. У дво́х смелѣ́й. — Рад я, што так тра́пиласо. От паку́ль кабы́лка атдыха́ла, зайшли́ мы ў карчо́мку, вы́пили ещэ́ па кватэ́рцэ, або́ друґǒй да й паѣ́хали. Тым ча́сам ужэ́ й до́брэ сцемнѣ́ло. От ѣ́дзем мы памале́ньку, люльки́ паку́рваем да жу́пимо сабѣ́. Тǒльки ось кабы́ла запы́рхала й ни з мѣ́йсца. Сцебану́ў Дани́ло пу́ґаю, — куды́ там: брыка́етца, храпе́, ве́рне ў бǒк з даро́ґи. Што там за ли́хо!.. Пачали́ мы прыґля́дватца, аж спе́раду стаи́ць на даро́зѣ бѣ́лы бара́н. Ён блее́ да ґалаво́ю матае́. Злѣ́зли мы з