Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

славе́чко?“ Тым ча́сам сабрало́со панǒў, што хаць ґаць ґаци да па ґалава́х хадзи́. Бы ваўки́ над па́длам завыли, што Аси́лка злави́ли. Смею́тца, жу́пяць, ру́ки пацира́юць да яку́ю прыду́маць ка́ру выбира́юць. Адзи́н ка́жэ — шку́ру з жыво́ґо садра́ць; друґи́ кажэ — гантале́ў у цѣ́ло назаґаня́ць; трэ́йци ка́жэ — павѣсиць за язык, каб уве́ть свѣт знаў, што пан, та не мужы́к; чацьво́рты ка́жэ — язык атрє́заць да но́ґи пераби́ць, каб не мǒґ па свѣту хадзи́ць, не мǒґ ґаварыць да людзе́й вучы́ць. Паку́ль ены́ крычали да ка́ру прыдумля́ли, Аси́лак страпену́ўса, веро́ўки парва́ў да й да людзей сказа́ў: „братки́, кали́-б панǒў чорт узя́ў, таб свѣт беды́ не маў, а без ґарапа́шникаў мужыкǒў не было́-б ни хлѣба, ни асьмакǒў. А каб ґэ́тае ли́хо злама́ць, трэ́э ўсим, як адзи́н чалавѣ́к стаць; не ґры́зциса прами́ж сабо́ю, да ат вараґǒў барани́тца ґурбо́ю“. — Так сказа́ў Аси́лак и зник; тǒльки клубо́к аґню з таґо́ мѣ́йсца, пакаци́ўса па земли́. Спало́халиса паны́ й маскали́; стая́ць да дрыжа́ць. Ачу́халиса ены́, азира́ютца, бы ваўки́ ў ваўкаўни́. А Аси́лак ка́жуць и датых час па свѣту ґуля́е да людзе́й навуча́е. Але вѣ́дамо, мужыки́ дурны́е прами́ж сабо́ю ґрызу́тца, пе́рад панами-вараґа́ми ґну́тца, са́ми себе́ за ґубы́ трыма́юць и дабра́ не ма́юць. Але́ пе́ўне ху́тко то́е бу́дзе, што кǒжын сам сабѣ́ па́нам бу́дзе. Усѣ лю́дзи бу́дуць рǒўно ґарава́ць, бу́дуць рǒўно панава́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



49. Висельник.

Пе́ўне зна́еце Дани́ла Канцаве́йка з Пира́чыч. Дак от з ґэ́стым са́мым Дани́лам мы набра́лиса тако́ґо страху́, што й цепе́р валасы́ паднима́ютца, як узду́маю. Гэ́то было́ па веснѣ́, от я́кось по́сле Мико́лы. Быў я ў Лютави́чах, — паклада́ў там бычкǒў да по́сле таґо́ забала́каўса з до́брыми людзьми́. Вѣ́дамо, тро́хи вы́пили. Я саўси́м