Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсим свѣ́там запану́ем. — Нѣ — ка́жэ Аси́лак, — не затым я прышо́ў, каб свѣтам панава́ць, а заты́м, каб аслабани́ць свѣт ат панǒў, бо ўселя́ки чалавѣ́к сам сабѣ́ пан. А хто хо́чэ быць па́нам над друґи́ми людзьми́, той мǒй во́раґ. — И дава́й ты́е сѣм братǒў, сѣм разбǒйникаў праси́тца, каб Аси́лак узя́ў их к сабѣ́ ў тава́рышы. — До́брэ — ка́жэ Аси́лак. И пашли́ ены́ ра́зам. Иду́ць сабѣ́ ены́ да йдуць ат аднаґо́ села́ да друґо́ґо. И ўсю́ды Аси́лак усе́ адно́ ка́жэ, што ўсѣ лю́дзи са́ми сабѣ́ паны́, што ўсе Бǒґ даў на патрэ́бу ўсим лю́дзям. У еґо́ адна́ прымо́ўка была́. Ен еѣ́ за́ўжды ґавары́ў — ѣ́ж хлѣб и лю́дзям дай. И — жыви́, спажыва́й, да людзе́й неўжыва́й. Вѣ́дамо, хто лю́биць куса́тца, та й таґо́ друґи́е куса́юць. И пача́ў Аси́лак навуча́ць, каб лю́дзи жыли́ ў зґо́дзе да ў ла́сцэ. — Таґды́ — ка́жэ — ния́кае ли́хо з и́ми не спра́витца, бо зґо́дная ґрума́да, бы адзи́н вели́ки чалавѣ́к, вели́ки баґаты́р, дужє́йшы ўсих багатырǒў. Пашла́ та́я прачу́тка па ўсему́ свѣ́ту. Спужа́лиса паны́ й дава́й лави́ць Аси́лка. До́ўґо ены́ шукали́ еґо́ да ўсе не меґли́ знайци́. Але́ ось ты́е сѣ́м братǒў, сѣм разбǒйникаў захацѣ́ли са́ми быць пана́ми, от ены́ зґавары́лиса й вы́дали Аси́лка. Паны́ ра́ды, называ́юць разбǒйникаў сваи́ми брата́ми, чапку́юць пе́рад и́ми й даю́ць им мае́нтки, мнǒґо ґро́шэй и ўселя́каґо дабра́. Дава́й ґэ́то разбǒйники падмаўля́ць людзе́й, каб ены́ вы́дали мецѣ́жника-Аси́лка. Адны́х падмо́вили, друґи́х застра́шыли, а трэ́йцих падпаи́ли. Вѣдамо, за́ўжды мнǒґо зна́йдзетца дурны́х людзе́й, што ены́ ґато́вы са́ми ў веро́ўку лѣ́зци. Ены́ й сказа́ли панǒм, гдзѣ жыве́ Аси́лак. Набра́ли ґэ́то паны́ маскале́ў и напа́ли на Аси́лка. А вѣдамо маска́ль. Ему як прыка́жуць, та ен и рǒднаґо ба́цька зарє́жэ. Аси́лак тым ча́сам ничо́ґо не вѣ́даў и ле́г на супачы́нак. Тут маскали́ напа́ли на еґо́, скрампава́ли веро́ўками й веду́ць к панǒм. Сабрало́со мнǒґо людзей. Шко́да им Аси́лка, да нема́ чаґо́ раби́ць. Не маґу́ць атабра́ць у маскале́ў до́браґо чалавѣ́ка. Веду́ць маскали́ Аси́лка ў двǒр, а лю́дзи ця́ґнутца зза́ду. Мужыки́ маўча́ць, апусциўшы ґо́лавы, а ба́бы пла́чуць да бо́жкаюць. „На каґо́-ж ты нае пакида́еш? Хто-ж нам ска́жэ до́брае