Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так и тырча́ць. Падзиви́лиса ба́бы да й ка́жуць, што ма́быць ґэ́то бу́дзе аси́лак. От расьце́ хлапчу́к да си́лы набира́етца. И ско́ро е́н стаў таки́ ду́жы, што еґо́ ни адзи́н са́мы здараве́нны мужчы́на не мажэ́ пабаро́ць. Вы́рас аси́лак, вабра́ўса ў си́лу й дава́й е́н збира́тца ў свѣт. Як ни ўпраша́ли дзѣд з ба́баю, каб ен не пакида́ў их на ста́расци, — куды́ там. — Нема́ чаґо́ мнѣ тут з ва́ми седзѣ́ць да курэ́й заґаня́ць. Я пайду́ шука́ць варагоў и ци сам заґи́ну, ци варагǒў заґублю́. Нема́ чаґо́ раби́ць — прыбра́ли дзѣд з ба́баю свайґо́ сынка́ ў вели́кую даро́ґу й с пла́чам правели́ еґо́ за село́. Тут ены́ папраща́лиса й верну́лиса да ґаспо́ды, бо да́лей не маґли́ йци, — ве́льми ўжэ были́ старэ́нькие. Вайшо́ў Асилак — так еґо́ ўсѣ называ́ли — у це́мны лѣс да так засвиста́ў, што аж ли́сце пасы́паласо. Спало́халиса пта́шки, пахава́лиса ў вѣ́тки, або́ ў лǒм. Спало́халиса дзи́кие зверы́, пахава́лиса, хто куды́ мǒґ. Жыло́ у ґэ́стǒм лѣ́се сѣм братǒў, сѣм разбǒйникаў. И нихто́ не смѣў прайци́, або́ праѣ́хаць праз той лѣс. Жыли́ ены́ там и нико́ґо не бая́лиса. От пачу́ли разбǒйники той свист и пашли́ про́сто на Аси́лка. Тым ча́сам Аси́лак вы́шаў на парасе́льку, накла́ў аґню, седзи́ць сабѣ́ да на ражэ́ньчыку печэ́ са́ло. Тут еґо́ разбǒйники й абступи́ли атусю́ль.

Якие вы лю́дзи й што вам трэ́э — пыта́е Аси́лак. — Хто ты таки́, што пасмѣ́ў прыци́ ў наш лѣс? — пытае старшы разбǒйннк. — Хто я — пазна́еш, як памѣ́раешса са мно́ю си́лаю, а лѣс не твǒй, а божы ґай. Бǒґ даў лѣс на пагрэ́бу ўсим лю́дзям. — Гэ́то наш лѣс; ґэ́то на́шэ па́ньство. Мы тут ту́бальцы с да́ўных час. — Вы разбǒйники. Вы разбо́ям запанава́ли ґэ́тым лѣ́сам. А я прышо́ў, каб атабра́ць у вас бо́жую пу́щу й даць уси́м лю́дзям. — Гэ, яки́ ты мǒцны! Дава́й перш пабо́рэмоса, хто з нас дужє́йшы. — Давай. — Узяў старшы разбǒйник залѣ́зную булаву́ ў дзесяць пудǒў и стаў пе́рад Аси́лкам. Аси́лак азирну́ўса круґо́м, ба́чыць — непадале́чку стаи́ць вели́зазны дуб, што ў трох не абня́ць. Ухваці́ў ґэ́то Аси́лак таґо́ ду́ба да й вы́рваў з карє́нем. Уба́чыли то́е разбǒйники, спало́халиса й давай праси́тца, каб е́н не ґубиў их. — Будзь у нас старшы́м и таґды́ мы