Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

48. Асилак.

Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба. Жыли́ ены́ ў зґо́дзе: люби́лиса-каха́лиса ўсе жы́це. Ра́зам ґарава́ли, працава́ли, ра́зам атдыха́ли. И были́ щасли́вые, тǒльки ў аднǒм не да́ў Бǒґ им уцѣ́хи — пражыли́ ўвесь вѣк и не ма́ли дзеце́й. — Хто нам на ста́расци вады́ пада́сь? — Часто ґавары́ла ба́ба й хвартухо́м уцира́ла слё́зы. — Не плач, ба́бо — разважа́ў еѣ́ дзѣд, — нихто́, як Бǒґ. Е́н ми́ласливы, мо ешэ́ й пара́дуе нас на ста́расци. — Ба́ба пакида́ла пла́каць и ци́хенько смея́ласа. Быва́ло еѣ́ вǒчки блища́ць ат ра́дасци, дармо́, што твар бы раля́ ўвесь змо́рщыўса. Вѣ́дамо, чалавѣк нико́ли не ки́дае надзѣ́и на ща́сце, бо без надзѣ́и нѣ́льґа жыць на свѣ́це. Ча́сто маладзи́цы праси́ли ба́бу, каб ена́ ба́била ў их дзеце́й. Але́ ба́ба ўсе атпира́ласа, бо вѣ́дамо, ена́ бая́ласа, што як ро́дзитца ў еѣ́ дзиця́, та еґо́ бу́дуць зваць ба́бичам да пасмиха́тца. От раз дзѣд быў на ґумнѣ́, а ба́ба ўхаджа́ласа кале́ пе́чы, пекла́ ала́дки. Тǒльки ось клубо́к аґню́ ўско́чыў праз вакно́ да й кача́етца па ха́це. Спало́халаса ба́ба, не вѣ́дае, што раби́ць. Кача́ўса-кача́ўса клубо́к аґню́ да й падкациўса ба́бе пад но́ґи. Ба́ба ўхваци́ласа за падǒл, але́ чу́е — штось у еѣ́ памиж нǒґ шалпо́чэ. Не паспѣ́ла ба́ба ачухатца, як чу́е, што ў еѣ́ штось залѣ́зло да й вару́шытца ў ланѣ́. И ста́ло ба́бе так до́брэ, што ена́ аж прысѣ́ла. Млосць узела́ ба́бу. Дацяґла́са ена́ да по́лу да й прыле́ґла. Ци до́ўґо, ци ма́ло ена́ лежа́ла, тǒльки ось ачу́халаса трохи да й дзи́витца, штоб ґэ́то было́. Тǒльки ось зажада́ласо ба́бе, як жыво́е вады́ та аселе́нца, та тарана́, та о́цту. Заґаня́ла ена́ дзѣ́да, каб е́н даставаў ё́й усе́, чаґо ена́ пражэ́тца. Пачала́ ба́ба ґавары́ць маладзи́цам, чаґо́ ё́й жада́етца, а ты́е й ка́жуць, што ґэ́то на маладэ́е. Пасми́хаютца маладзи́цы з старо́ѣ ба́бы, а ена́ ўсе не вѣ́рыць. Але́ ось жывǒт пача́ў круґлѣ́ць. Павѣ́рыла ба́ба, што ена́ чарава́тая й ра́да, бы на свѣт нарадзи́ласа. Але́ ось и радзи́ўса ў еѣ́ таки́ ґо́жы хлапчу́к, што ўсѣ й надзиви́тца не мо́ґуць. Узели́ еґо́ ба́биць; ба́чаць, аж у еґо́ тры чо́ртавы рабра́. От ба́тцэ абручы́